Адна з унікальных цікавостак горада Слуцк – гэты будынак найстарэйшай (як мяркуецца) школы Беларусі. Слуцкая гімназія была пабудавана пры кальвінісцкім храме яшчэ ў пачатку 17 стагоддзя, па даручэнні Януша Радзівіла. Першы варыянт вучылішча быў выкананы з дрэва і размяшчаўся на тым самым месцы, дзе і будучы мураваны будынак.

Слуцкая гімназія
2026 год
Найстарэйшая школа Беларусі ў горадзе Слуцк
2023 год

З першых дзён сваёй працы гэтая школа змагла задаць пэўны ўзровень адукацыі, які з кожным годам толькі павышаўся. У многім гэта была заслуга моцных выкладчыкаў, якія прыязджалі ў Слуцк з розных краін у пошуках магчымасцяў для рэалізацыі. Часта такія настаўнікі былі заўзятымі гуманістамі, якім у Еўропе на той момант асабліва не былі рады.

Дзе знаходзіцца найстарэйшая школа Беларусі?
Слуцкая гімназія і будынак страчанага кальвінісцкага храма, сярэдзіна 19 стагоддзя. Аўтар – Напалеон Орда.

У 1630 годзе Слуцкая школа стала афіцыйна гімназіяй, і гэты статус захоўваўся ажно да самай Другой сусветнай вайны.

Гісторыя слуцкай гімназіі

Мураваны будынак гімназіі, выкананы ў архітэктуры стылю класіцызм, пачалі будаваць у 1828 годзе. Менавіта гэтая пабудова дайшла да нашых дзён, але ж і ў часткова перабудаваным выглядзе.

Страчаная спадчына Слуцка - кальвінскі збор
Старая паштоўка 1914 года

Самая старая школа Беларусі

Спіс знакамітых вучняў і выкладчыкаў гэтай гімназіі выглядае па-сапраўднаму неверагодным. Напрыклад слуцкім студэнтам быў і Эдвард Вайніловіч, фундатар “Чырвонага” касцёла ў Мінску, чый маёнтак знаходзіўся ў Савічах.

Што цікавага паглядзець у горадзе Слуцк?

Слуцкая гімназія нездарма лічылася прагрэсіўнай і наватарскай, бо тутака ўвесь час шукалі новыя метады і падыходы ў педагогіцы. Некаторыя прыёмы былі даволі радыкальнымі: так у нейкі перыяд вучням давалі піва за паспяховае вывучэнне латыні. Але ўсё ж у аснове метадаў – быў дыялог і жаданне навучыць студэнтаў думаць і разважаць. Таму не дзіва, што многія выпускнікі гімназіі станавіліся выбітнымі і досыць вядомымі людзьмі.

Дзе знаходзіцца найстарэйшая школа Беларусі?

На старых фота і малюнках увагу прыцягвае шыкоўны кальвінскі збор з рысамі неагатычнай архітэктуры. Гісторыя гэтага будынка поўная таемных прабелаў у якіх разабрацца даволі праблематычна.

Кальвінскі збор у Слуцку
1914 год

Ёсць такая думка, што Слуцкі збор цалкам перабудавалі бліжэй да 1851 года, лічыцца што па праекце архітэктара Казіміра Хршчановіча. Да таго часу, храм быў драўляны. Дарэчы, на рахунку гэтага архітэктара ўдзел і стварэнне мноства самых розных аб’ектаў у Мінску. Храм меў высокую трох’ярусную вежу-званіцу са шпілем, а ягоныя сцены ўпрыгожвалі стрэлападобныя ліштвы і парныя гатычныя вокны.

Кальвінскі збор у Слуцку
Старая паштоўка, першая палова 20 ст.

Слуцкі збор быў вельмі адметным па сваім прыходзе, акрамя мясцовай шляхты, сюды актыўна хадзілі шатландцы. У 17 стагоддзі ў Слуцку існавала цэлая калонія эмігрантаў з Шатландыі, якія займаліся гандлем і вайсковай справай пры двары Радзівілаў. Пасля смерці Багуслава Радзівіла зборам працягнула займацца ягоная дачка, – княгіня Людвіга Караліна Радзівіл. Яна пакінула храму ў спадчыну велізарныя грошы (тастамент), з якіх пастаянна ўтрымліваліся трое пастараў збору і выдзяляліся стыпендыі для годных выпускнікоў гімназіі для вучобы ў Кенігсбергу і Франкфурце.

Як выглядаў кальвінскі збор у Слуцку
Здымак да 1939 года, храм часткова перабудаваны. Фота афарбаваны пры дапамозе ШІ

Падчас Другой сусветнай вайны будынак былога кальвінскага збору быў амаль цалкам разбураны, часткова ацалела толькі вежа, якую разабралі ўжо ў пасляваенныя гады.

Самы стары будынак Слуцка

Разбураны кальвінскі збор каля найстарэйшай школы Слуцка
1945 год

Будынак найстарэйшай школы Беларусі аднавілі ўжо да 1949 года і амаль адразу тутака пачалі праводзіць заняткі. У 1980 годзе стары будынак злучылі з новым цагляным корпусам, а з 1998 года навучальная ўстанова атрымала статут гарадской гімназіі нумар 1. Гэтым фактам працягнулі старыя традыцыі, якія былі закладзены яшчэ ў 17 стагоддзі.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Дарэчы, ёсць даволі цікавы факт пра гімназію: у 1923 годзе з лекцыяй для настаўнікаў тут выступаў Якуб Колас, які тады ўпершыню для аўдыторыі зачытаў вытрымкі са сваёй паэмы “Новая зямля”.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У Слуцку будзе цікава паглядзець сабор Святога Міхаіла Арханёла, яшчэ адно старадаўняе вучылішча, а таксама былы кляштар бернардзінцаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here