Крыху далей ад цэнтра Слуцка раней знаходзіўся масіўны комплекс Троіцкага сабора. Гэты быў мужчынскі праваслаўны манастыр, які заснавалі яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя, аднак ёсць і больш смелыя здагадкі, якія адсылаюць нас ажно да першай паловы 12 стагоддзя. Вядома, што за такую ​​доўгую гісторыю драўляныя будынкі манастыра не раз разбураліся і перабудоўваліся.

Трайчанскі манастыр Слуцк
фота да 1914 года
Як выглядаў манастыр у Слуцку
здымак зроблены напрыканцы 19 стагоддзя

Троіцкая царква, якую захаваў на сваім малюнку легендарны мастак Напалеон Орда, была пабудавана з каменю на месцы драўлянага папярэдніка ў 1789 годзе. Праўда сустракаецца і другая інфармацыя, паводле якой, будаўнічыя работы цягнуліся аж да 1804 года.

Траецкі сабор у Слуцку
карціна Напалеона Орды, другая палова 19 стагоддзя

На жаль, сёння галоўны і думаю адзіны напамін пра гэты велічны манастыр – будынак Слуцкага духоўнага вучылішча. Навучальная ўстанова дзейнічала тутака з 1767 года (*а фактычна значна раней, бо пры манастыры працавала школа для мяшчанскіх дзяцей ужо з 1600 года) да першай паловы 20 стагоддзя. З 1785 года школа мела статус праваслаўнай семінарыі.

Духоўная вучэльня ў Слуцку на вуліцы Віленскай

Той будынак, на які можна паглядзець у нашыя дні будавалі на замену ўжо састарэлых драўляных карпусоў у 1885 годзе.

Слуцкая духавая вучэльня

Па суседстве з вучылішчам якраз размяшчалася шыкоўная надбрамная царква Іаана Багаслова (ейная выява шмат трапляецца на старых здымках і паштоўках).

Дзе была царква брама ў Слуцку?
здымак зроблены да 1917 года

Што паглядзець у Слуцку?

Няма дакладнай інфармацыі, калі праваслаўны манастыр у Слуцку канчаткова закрылі. Імаверна, што гэта адбылося ў 1925 годзе, калі ў карпусы духоўнага вучылішча пераехалі часткі пяхоты Чырвонай арміі.

Трайчанскі манастыр у Слуцку.

У той перыяд у Надбрамнай царкве захоўваліся розныя экспанаты Краязнаўчага музея Слуцка. Потым частку з іх перавезлі, але вялікая колькасць экспанатаў бясследна знікла.

Дзе была Надбрамная царква ў Слуцку?
здымак 1915 года, старая паштоўка
Брамная царква Слуцк
Брамная царква на сучасным фота

Ёсць думкі і меркавання гісторыкаў, што царкву-браму і сабор разбурылі яшчэ ў 30-ых гадах.

Дзе была Надбрамная царква ў Слуцку
Месца дзе, як мяркуецца, знаходзілася Надбрамная царква. Ёсць і іншы варыянт, што храм стаяў на месцы будынка па адрасе Віленская 45а.

Некаторыя даследчыкі Слуцка прытрымліваюцца версіі, што канчаткова комплекс быў разбураны ў 1944 годзе. Старажылы горада гэтую тэорыю не падтрымліваюць і нагадваюць, што яшчэ на пачатку 50-ых брама і сабор, хоць і ў выглядзе руін, але яшчэ стаялі.

Разбураны Траецкі манастыр у Слуцку
здымак 1943 года

Жылыя карпусы былога манастыра пратрымаліся значна даўжэй і выкарыстоўваліся пад розныя патрэбы да 1960 года. Паралельна ішла актыўная забудова тэрыторыі комплексу: з’явіўся Дом Культуры, новыя 3-павярховыя казармы, гаспадарчыя будынкі і шмат іншага.

Кашары на месцы Траецкага сабора ў Слуцку

У выніку гэтых працэсаў тэрыторыя комплексу так моцна змянілася, што вызначыць месца дзе дакладна знаходзіўся Троіцкі сабор і брама, даволі праблематычна. Ніякіх адбіткаў ад манастыра не засталося – толькі старыя здымкі і адзнакі на даваенных мапах. У сценах былога духоўнага вучылішча сёння размяшчаецца дзяржаўны медыцынскі каледж Слуцка.

Дзе знаходзіўся Траецкі кляштар у Слуцку?

Будынак месціцца на вуліцы Віленская 45, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У Слуцку ёсць і яшчэ адна ўнікальная славутасць – найстарэйшая школа на тэрыторыі Беларусі.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here