Манахі-бернардзінцы пачалі сваю місію ў Слуцку яшчэ ў першай палове 17 стагоддзя пры падтрымцы Самуэля Аскерка, мазырскага старасты. Для будаўніцтва будучага кляштара ён выкупіў частку зямель па суседстве са сваім Слуцкім маёнткам, а ў 1661 годзе бернардзінцы ўжо прыступілі да працы. Як гэта часта бывала за тым часам – першыя будынкі кляштара былі драўлянымі. Комплекс уключаў жылы двухпавярховы корпус для манахаў, які быў злучаны з невялікім касцёлам, а таксама розныя гаспадарчыя пабудовы. На жаль, ад гэтых пабудоў захавалася ў сённяшнім Слуцку небагата, але дакладная копка дзе знаходзіўся храм – добра вядома.

Дзе быў касцёл у Слуцку?
На гэтым месцы знаходзіўся касцёл Святога Антонія Падуанскага, фота 2026 года
Дзе знаходзіўся бернардзінскі касцёл у Слуцку?
фота 2023 года
Касцёл Святога Антонія Падуанскага Слуцак
Так выглядаў касцёл бернардзінцаў, старая паштоўка 1914 года

Пры яшчэ адным з прадстаўнікоў роду Аскеркаў, нейкім Антоніі, быў пабудаваны касцёл Святога Антонія Падуанскага. Гэта была трохнефная базіліка барочнай архітэктуры, якая ў 1734 годзе замяніла папярэдні храм, аднак усё роўна заставалася драўлянай. А вось мураваны касцёл узвялі прыкладна да 1820 года, здымкі менавіта гэтага будынка захаваліся ў архівах і на выявах старых паштовак.

Касцёл святога Антонія Падуанскага ў Слуцку
Месца дзе знаходзіўся кляштар манахаў-бернардзінцаў

Новы храм быў безвежавы і выкананы ў класічным стылі архітэктуры, нечым нагадваў касцёл у Пружанах. Вылучаўся незвычайным фігурным франтонам, па краях якога размяшчаліся невялічкія пінаклі.

Касцёл бернардзінцаў у Слуцку
здымак 1941 года

Касцёл у Слуцку

У 1832 годзе кляштар бернардзінцаў у Слуцку ліквідавалі, а манахаў адправілі ў Нясвіж. Будынак касцёла некалькі гадоў пуставаў, пасля чаго яго выкарыстоўвалі як палкавую царкву, арыенціровачна да 1840 года.

Кляштар бэрнардзінцаў Слуцк
Дзесьці тутака стаяў корпус жылога кляштара бернардзінцаў у Слуцку

Што паглядзець у Слуцку?

Цікавая падзея паўплывала на магчымасць павярнуць храм каталікам. У 1852 годзе быў разабраны стары драўляны Фарны касцёл, з гэтай нагоды мясцовым вернікам прыйшлося шукаць новае месца. Лепшае рашэнне якое ўбачылі тагачасныя ўлады – паўторнае асвячэнне касцёла Святога Антонія Падуанскага. Пры гэтым, у той жа час былы кляштарны корпус заставаўся за вайскоўцамі, у якіх тут знаходзілася казарма.

Што паглядзець у Слуцку?
Неяк так размяшчаўся касцёл, калі глядзець на сучасным ландшафце

Дзе ў Слуцку знаходзіўся кляштар бернардзінцаў?

Касцёл дзейнічаў да 1933 года, пасля чаго быў прымусова зачынены. У час вайны моцна пашкоджаны, бадай што цалкам разбураны, і ўжо не аднаўляўся.

Разбураны касцёл у Слуцку
1944 год

Ёсць даволі цікавая гісторыя, так у гэтым касцёле захоўвалася скрынка з сэрцам Міхала Гераніма Радзівіла, вядомага дзеяча і апошняга мечніка ВКЛ, у якога былі ўладанні ў гэтым краі (Цімкавічы, Радзівілімонты). Сам ён пахаваны ў Небараве, Польшча, а вось сэрца чамусьці заставалася ў Слуцку.

Як выглядаў унутры касцёл у Слуцку?
1914 год

Пасля заканчэння вайны ў скляпеннях кляштара знайшлі нямецкія архівы з рознымі спісамі і інфармацыяй. Як і ў выпадку з сэрцам Радзівіла месцазнаходжанне гэтых каштоўных артэфактаў – невядома. За савецкім часам часткова захаваўшыся корпус кляштара бернардзінцаў і руіны храмы пачалі выкарыстоўваць пад патрэбы масласырабазы, якая працуе тут і сёння.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага Слуцк

Паглядзець на месца дзе знаходзіўся касцёл і кляштар можна на сучаснай вуліцы Чырвонаармейскай, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Слуцк – адзін з найцікавейшых гарадоў Беларусі. Тут можна наведаць будынак найстарэйшай школы, былы комплекс Трайчанскага манастыра і ўбачыць драўляны сабор Міхаіла Арханёла.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here