Пад час вандровак па Беларусі можна наткнуцца на гісторыі розных цікавых аб’ектаў, якія на жаль, да нашага часу не захаваліся. Так напрыклад каля вёскі Аношкі, што ў Нясвіжскім раёне, калісьці стаяла прыгожая сядзіба роду Чапскіх – маёнтак Наруцэвічы. Тутака быў і сядзібны дом, і багатая гаспадарка, але ў вірах беларускай гісторыі ўсё гэтае багацце было цалкам страчана. Але калі ўважліва паблукаць па ваколіцах, то тое злёгку атрымаецца адшукаць стары парк, будынак стайні і нават падмуркі самой сядзібы.

Як выглядала сядзіба Чапскіх Наруцэвічы ў Аношках
Так выглядала сядзіба Чапскіх “Наруцэвічы”, фота прыкладна 1920 года, афарбавана ШІ
Сядзіба Чапскіх Наруцэвічы Аношкі
Сучасны краявід, фота 2026 года

Былы маёнтак Наруцэвічы месціўся на невялікім прытоку ракі Ушы і працяглы час належаў прадстаўнікам роду Чапскіх. Мяркуецца, што першым з гэтага слаўнага роду, хто валодаў Наруцэвічамі, быў Караль Чапскі і ягоная жонка Фабіяна Абуховіч, ад якой ён хутчэй за ўсё і атрымаў маёнтак у пасаг.

Сядзіба Чапскіх
фота 1894 года, аўтар – Тэафіл Барэці. Злева – сядзіба, праваруч – нявызначаны будынак
Фота Тэафіла Барэцці
фота 1894 года, аўтар – Тэафіл Барэці. Справа – сядзіба Чапскіх, далей – будынак стайні, ён дарэчы захаваўся.

Чапскія валодалі маёнткам ажно да 1939 года. Апошні ўладар – Францішак Эдвард Чапскі, які скончыў жыццё самагубствам у верасні 1939 года, так і не з’ехаўшы з Наруцэвічаў.

Сядзіба Чапскіх Наруцэвічы ў Аношках
Рэшткі парка Наруцэвічы
Страчаная спадчына Беларусі
1920 год, здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ

Сядзіба “Наруцэвічы” была вельмі доўгім аднапавярховым цагляным будынкам, які хутчэй за ўсё збудавалі ў першай палове 19 стагоддзя. Паабапал ад асноўнага аб’ёму размяшчаліся два сіметрычных ганка ў неагатычным стылі. Да таго ж, сядзіба вылучалася і цікавай васьміграннай вежай з гадзіннікам, – яна таксама мела неагатычныя рысы.

Сядзібы Беларусі
Сядзіба Чапскіх “Наруцэвічы”, фота прыкладна 1920 года, афарбавана ШІ

Будынак сядзібы Чапскіх быў тынкаваны, з выразна акрэсленымі рамамі вакол паўкруглых вокнаў і дзвярэй. На верхнім паверсе вежы знаходзіліся балконы з каванымі кратамі, якія дарэчы, маляўніча выходзілі на ўсе чатыры бакі свету.

Усадьба Чапских Наруцевичи
1920 год, здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ

Калі пачалася Другая сусветная вайна, былы будынак сядзібы стаў паліцэйскім гарнізонам. За савецкім часам у ім ужо не знайшлі патрэбы і наўпрост зруйнавалі. Мяркуецца, што гэта адбылося ў канцы 60-ых гадоў.

Усадьба Чапских Наруцевичи Оношки

Ніжэй кропка з месцам дзе стаяла сядзіба Наруцэвічы:

У гэтым краі будзе цікава заехаць у Нясвіж, дзе шмат гістарычных помнікаў. Таксама раю заехаць у Сноў да палац Рдултоўскіх.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here