У вёсцы Поланск, што ў Пружанскім раёне, стаіць высокі мураваны слуп (а калі дакладна – так калона), які выклікае пытанне: “А што гэта за пабудова і каму яна прысвечана?”. Насамрэч, падобных помнікаў у Беларусі крыху захавалася і звычайна гэта ці калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года, ці знак нейкага пахавання. З улікам таго, што на калоне ў Поланску ёсць шыльда “з адказам” – усё больш-менш зразумела.


Сама вёска Поланск вядома ажно з 16 стагоддзя і тады належала роду Клочкаў, а потым гэтыя землі перайшлі да Сапегаў. Дарэчы, паводле мясцовага падання, некаторы час уладальнікам Поланска быў удзельнік Грунвальдскай бітвы – Завіша Чорны. Ёсць такія думкі, што за ягоным часам, у гэтых мясцінах збудавалі невялічкі касцёл ці каплічку, аднак пабудова не захавалася. Магчыма стаяла дзесьці побач з гэтай калона.

Поланская калона, што месціцца пры цэнтральным скрыжаванні вёскі, дужа нагадвае калону-помнік, што ў мястэчку Асошнікі (побач з Магілёўцамі), яны бадай што блізнюкі.

Калона ўяўляе сабой высокі круглы слуп, што выкладзены з трывалай чырвонай цэглы на пастаменце. Помнік выкананы паводле канонаў архітэктуры стылю класіцызм. Безумоўна цуд, што гэтая калона перажыла дзве сусветныя вайны, якія касой прайшлі праз нашыя землі, і савецкую антырэлігійную барацьбу, калі зраўнялі з зямлёй суседнія шляхецкія пахаванні і капліцы.

Поланская калона – бадай што ідэальны прыклад таго, як адзін невялікі аб’ект можа трымаць у сабе велізарны пласт гісторыі, легенд і таямніц. Ніжэй кропка з адзнакай цікавосткі на мапе:
У гэтым краі таксама раю наведаць сядзібу Аляксандраўшчына і паглядзець рэшткі царквы ў Івашкавічах.










