Івашкавічы гэта дужа цікавае мястэчка ў Зэльвенскім раёне, а галоўная цікавостка тутака – маляўнічыя руіны таямнічай царквы і старажытныя могілкі на ўзгорку. Як часта бывае ў нашай гісторыі, праверанай і дакладнай інфармацыі пра гэтыя аб’екты – небагата.

Івашкавічы царква

Што вядома пра царкву? Хутчэй за ўсё храм збудавалі ў другой палове 18 стагоддзя, а ў 1850 годзе крыху перабудавалі. На гэта дарэчы ўказвае і архітэктура (тут прасочваюцца рысу стылю барока). Таксама цалкам імаверна, што царква першапачаткова будавалася як уніяцкая.

Івашкавічы

Івашкавічы

А вось хто замовіў будаўніцтва царквы – таямніца. Магчыма гэта зрабілі тагачасныя ўладары мястэчка Івашкавічы – Стравінскія. Аднак калі ставіць пад сумнеў што храм збудавалі ў 18 стагоддзі, а дапусціць што яго цалкам узвялі ў сярэдзіне 19, тады заказчыкі – Астрамецкія (бо менавіта яны гаспадарылі ў Івашкавічах з 1824 года).

Івашкавічы рэшткі царквы

Здзіўляе і званіца, якая дакладна не мае нічога агульнага з царквой. Тут і іншы матэрыял (вялікія камяні, якія быццам бы ўзялі ад агароджы), так і стыль будаўніцтва.

Івашкавічы руіны званіцы

Івашкавічы, Беларусь

Агароджа таксама дадае пытанне і версію аб тым, што на гэтым пагорку магчыма штосьці месцілася ў старыя часы, задоўга да царквы.

Івашкавічы агароджа

Магільныя камяні – гэтая фінальная частка “таямнічай гары” у Івашкавічах. Валуны наколькі разумею ніхто ніколі не даследаваў, а іх узрост вельмі фармальна вызначаны (пачатак 17 стагоддзя – другая палова 19 ст). Шмат у якіх крыніцах пазначана што тут каля 200 валуноў, але фактычная выглядае быццам бы і менш. Можа камяні пад зямлёю, ці іх пакрысе расцягнулі.

Каменныя магілы ў Івашкавічах

Мяркуецца, што храм зруйнавалі яшчэ за часам Першай сусветнай вайны, ці нават раней. Гэты факт добра тлумачыць чаму няма ні фота, ні нейкай інфармацыі.

Руіны ў Івашкавічах

У любым выпадку Івашкавічы будзе цікава наведаць, загадак у мястэчку сапраўды хапае. Ніжэй кропка на мапе з месцам дзе знаходзяцца рэшткі царквы:

Яшчэ адна вартая цікавостка ў гэтым краі – былая сядзіба ў Аляксандраўшчыне, калі час дазваляе, – абавязкова наведайце.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here