На мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ёсць досыць незвычайная вёска Карчова, а галоўная цікавостка гэтага мястэчка – Туганавіцкі парк на месцы якога некалі даўно знаходзіўся маёнтак Верашчакаў. На жаль, да нашых дзён сядзіба гэтага роду не захавалася, уцалелі толькі планіровачныя рашэнні і алеі. Сёння застаецца толькі шпацыраваць па густым парку, натхняцца старымі здымкамі і прадстаўляць як выглядалі гэтыя мясціны 200 год таму. Апроч парка, усе вандроўнікі якія сюды даедуць, могуць паспрабаваць адшукаць і легендарны камень філарэтаў, што месціцца таксама ў Туганавічах.

Туганавічы
Туганавіцкі парк
Помнік прыроды Беларусі
Камень філарэтаў

Гісторыя ў Карчова (Туганавічы) – годная і займальная. Спіс вядомых уладальнікаў тут таксама ўражвае: Гойцавічы, Масальскія, Данэйкі, Туганоўскія, але самымі прыкметнымі сталі вядома Верашчакі. Туганавічамі яны валодалі прыкладна з сярэдзіны 18 стагоддзі і ажно да 1930 года.

Сядзіба Верашчакаў Туганавічы
Так выглядала сядзіба Верашчакаў – Туганавічы, першая палова 20 ст.

Туганавіцкі парк Беларусь

Асабліва яскравы перыяд у гісторыі Туганавічаў – першая палова 19 стагоддзя, калі ў гэты край часта прыязджалі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот і Ігнат Дамейка. Будучыя вядомыя дзеячы, пісьменнікі і рэвалюцыянеры, а таксама родапачынальнікі і заснавальнікі таварыства Філарэтаў (дарэчы таемны камень, каля якога яны сустракаліся і сёння ляжыць на сваім месцы). Усе яны былі сябрамі Верашчакаў і часта праводзілі летнія дні ў кампаніі гэтай сям’і.

Сядзіба Верашчакаў Карчова
Сядзіба “Мураванка”, фота да 1916 года

Акрамя таго, Адам Міцкевіч быў закаханы ў дачку ўладальніка маёнтка – Марылію. Аднак любоўная гісторыя скончылася для паэта сумна, маладая дзяўчына выйшла замуж за Ваўжынца Путкамера і з’ехала ў Больцінікі, Воранаўскага раёна. Нягледзячы на ​​гэты вынік, сувязь яны падтрымлівалі, а для Міцкевіча, Марылія Верашчака, засталася музай усяго ягонага жыцця. Сёння, гуляючы па парку, можна ўбачыць абгароджаныя дрэвы – гэта прыродная альтанка, дзе верагодна і сустракаліся закаханыя Марылія і Адам.

Ліпавая альтанка Туганавічы
Альтанка Міцкевіча

Пра саму сядзібу Верашчакаў вядома не так і шмат. Цэнтральным аб’ектам быў аднапавярховы сядзібны дом, выкананы ў архітэктурным стылі класіцызм. Таксама на тэрыторыі парку знаходзіліся: аранжарэя, млын, заезны двор, сямейная капліца-пахавальня, лядоўня і розныя гаспадарчыя будынкі.

Сядзіба Туганавічы
Сядзіба “Туганавічы”
Дзе знаходзілася сядзіба Верашчакаў у Туганавічах.
Густы парк на месцы, дзе імаверна знаходзілася сядзіба Верашчакаў

Нам дакладна пашанцавала, што захавалася багата старых здымкаў і малюнкаў на якіх можна падрабязна разгледзець былы маёнтак Верашчакаў.

Мясціны Беларусі звязаныя з Адамам Міцкевічам
“Мураванка” флігель

Цікавосткі Беларусі Туганавічы

З 1903 па 1911, на тэрыторыі маёнтка дзейнічала “Вопытнае поле ў Тугановічах”, якое было арганізаванае Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі. Прадпрыемства лічылася ўзорным, а яго камітэт фінансаваўся і складаўся з самых вядомых дзеячаў таго часу, таксама ў яго склад уваходзіла і апошняя ўласніца Туганавічаў – Юзэфа Туганоўская. Аднак выбухнула Першая сусветная вайна, якая закранула гэтае цудоўнае месца і пакінула ў разрусе. Шмат якія пабудовы комплексу ўжо не аднаўлялі, а тое, што ацалела, перайшло на баланс дзяржаўнай казны.

Туганавічы старое фота
Прыгожая аранжарэя ў Туганавічах, на жаль, будынак не захаваўся, фота 1894 год

Канчаткова сядзібны комплекс разбураны падчас баёў Другой сусветнай, лінія фронту праходзіла зусім недалёка ад гэтых мясцін.

Туганавіцкі парк

Камень філарэтаў у Карчова (Туганавічы)

У Беларусі можна паглядзець не толькі незлічоныя архітэктурныя славутасці, але і помнікі прыроды. Адзін з такіх аб’ектаў, – “Камень Філарэтаў”, знаходзіцца як раз у межах вёскі Карчова. Гэты валун цікавы як сваёй гісторыяй, месцамі містычнай і абвеянай легендамі, так і вонкавым абліччам.

Незвычайныя помнікі прыроды ў Беларусі

Сам камень – гэта шэра-ружовы граніт, памерамі прыкладна 4,1*3,0*1,9 метра. Мяркуецца, што на нашы землі яго прынёс Дняпроўскі ледавік з тэрыторыі сучаснай Фінляндыі каля 20 тысяч гадоў таму. Камень філарэтаў атрымаў статус геалагічнага помніка прыроды ў 1971 годзе. Дарэчы, часта гэта валун называюць наўпрост – “Вялікім каменем”.

Шыльда помнік прыроды Беларусі

А што ж з назвай “Камень філарэтаў”? Лічыцца, што ў сядзібу Верашчакаў у Туганавічах, у канцы траўня 1820 года, прыехалі актыўныя ўдзельнікі таварыства філаматаў, якія па ўсёй бачнасці вырашылі стварыць “даччыную” арганізацыю, але больш таемную, тых самых філарэтаў.

Камень філарэтаў у Карчова

Старшынёй быў абраны Томаш Зан, а ў спісе актыўных удзельнікаў ягоныя блізкія сябры: Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Антоній Адынец, ну і вядома Адам Міцкевіч. Што цікава, усе яны нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі. Верагодна, збірацца ў сядзібным доме было небяспечна, таму філаматы і выбралі сваім сакрэтным месцам – масіўны валун, які знаходзіўся літаральна за кіламетр ад Туганавіцкага парку.

Камень філарэтаў
2024 год
Камень філарэтаў старое фота
здымак Тэафіла Эўгеніюша Барэці, 1894 год

Імаверна, што ідэя і назва будучага таварыства філарэтаў зарадзілася менавіта на гэтым месцы. А вось хто даў назву каменю – удзельнікі таварыства, мясцовыя жыхары, гісторыкі-даследчыкі – невядома. Адам Міцкевіч згадвае і нават апісвае гэты валун у сваёй легендарнай паэме “Дзяды”.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то раю таксама з’ездзіць у Варончу, дзе можна паглядзець касцёл Святой Ганны. Яшчэ адзін цікавы напрамак – Паланечка, там аднаўляюць старадаўнюю сядзібу Радзівілаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here