Адна з цікавостак у Косава – музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Будынак адбудаваны на старых падмурках аўтэнтычнага дома напачатку 2000-ых. З 2004 года тутака ўжо працаваў музей з выставачнай экспазіцыяй і рознымі артэфактамі.

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі ў Косава
2025 год

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – вядомы ў свеце як нацыянальны герой ЗША, Беларусі, Літвы, Францыі, а таксама Польшчы. Ён нарадзіўся 4 лютага, 1746 года, ва ўрочышчы Марачоўшчына, што як раз такі амаль у межах сучаснага Косава.

Музей Тадэвуша Касцюшкі

Фальварак Мерачоўшчына вядомы яшчэ з 16 стагоддзя, калі ён уваходзіў у склад багатага маёнтку Косаўскіх. Самыя старадаўнія крыніцы сведчаць, што ў 1494 годзе, Вялікі князь Аляксандр Ягелончык падараваў Косава маршалку ВКЛ Яну Літавору Храптовічу, з таго часу і на працягу больш як 420 гадоў Косава заставалася ў прыватнай маёмасці.

Мемарыяльны музей Тадэвуша Касцюшкі ў Косава
2017 год

Пасля Храптовічаў, з 1510 па 1577 гады, Косаўскі маёнтак перайшоў да князёў Сангушкаў-Кобрынскіх, якія з часам прадалі мястэчка. А дзесьці ў першай палове 18 стагоддзя землі ў фальварку Мерачоўшчына ўзяў у арэнду бацька Тадэвуша – Людвіг Касцюшка, мечнік Брэсцкага ваяводства. На той час уладальнікам Косава быў Ян Юзэф Сапега, які ў 1756 годзе яшчэ раз пацвердзіў правы Людвіга Касцюшкі на арэнду зямлі. Сёння дакладна невядома, ці сядзібны дом у Мерачоўшчыне быў пабудаваны Людвігам, ці ён быў узведзены значна раней і быў здадзены Сапегамі ў арэнду. Але агулам, гістарычны шлях быў такавым.

Сядзіба-музей і помнік Тадэвуша Касцюшкі ў Косава, Беларусь.

Сядзіба-музей уяўляе сабой двух’ярусны будынак, акружаны прыгожым паркам.

Косаўскі музей Тадэвуша Касцюшкі

Унутры сабраны прадметы, якія некалі належалі беларускай шляхце, ёсць асобны пакой у музеі прысвечаны дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі. Экспазіцыя адкрые шмат гістарычных фактаў, таямніц і дапаможа пагрузіцца ў аўтэнтычную атмасферу.

Музей Касцюшкі Косава

У гістарычнай зале музея можна пабачыць муляж пісталета, які быў асабістым падарункам Касцюшку ад першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтана за гераізм у Вайне за незалежнасць.

Музей Касцюшкі Косава

Дарэчы, наведаўшы гэтае месца 4 лютага, вы абавязкова трапіце на штогадовую ўрачыстасць, прысвечаную дню нараджэння.

Музей Касцюшкі Косава

У траўні 2018 года на тэрыторыі сядзібы ўсталявалі помнік Тадэвуша Касцюшкі.

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косава, Беларусь

Помнік Тадэвуша Касцюшкі

На тэрыторыі музейнага комплексу знаходзяцца гандлёвыя рады стылізаваныя пад даўніну, дзе можна перакусіць і набыць розныя сувеніры.  Музей Тадэвуша Касцюшкі быў адзначаны шматлікімі дыпломамі і граматамі, а цераз дарогу знаходзіцца вядомы Косаўскі палац Пуслоўскіх (пры жаданні ў ім нават можна забраніраваць нумар на начлег).

Сядзіба-музей і помнік Тадэвуша Касцюшкі ў Косава, Беларусь.
2014 год

Музей-сядзіба працуе ў адзіным комплексе разам з суседнім палацам. Рэжым працы: з 09:30 да 18:00 (уваход на экспазіцыю і каса працуюць да 17:30), але памятайце што панядзелак і аўторак – выходныя. Асобны квіток у музей Касцюшкі каштуе 10 рублёў для дарослых і 6 рублёў для школьнікаў і студэнтаў. Калі вы купляеце комплексны квіток (палац + сядзіба), гэта складзе каля 17 рублёў, аднак улічвайце, што цана магла змяніцца. Кантакты: +375 (1645) 34-284

Памятны камень у Косава.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:

Абавязкова заедзьце ў сам цэнтр Косава ў Троіцкі касцёл. Тамака дагэтуль захоўваецца тая самая старадаўняя каменная купель, у якой у 1746 годзе хрысцілі маленькага Тадэвуша.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here