На вуліцы Энгельса 1, верагодна знаходзіцца адзін з самых старых будынкаў у Мінску. Так яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзі, быў пабудаваны жылы корпус манастыра базыльянак. Мяркуецца, што будаўніцтва вялося на падмурку старажытных гатычных дамкоў 16 стагоддзя, – гэты факт можа нават яшчэ крыху павялічыць узрост аб’екта.


Былы Свята-Духаўскі манастыр базыльянак – помнік архітэктуры стылю рэнесанс, які быў заснаваны ў 1641 годзе на Высокім рынку ўніяцкім мітрапалітам Антоніем Сялявай. Мураваны будынак манастырскага корпуса (які можна паглядзець і сёння) двухпавярховы, па форме “П”-падобны, з высокай вальмавай страхой накрытай дахоўкай. Галоўны тарэц зроблена ў выглядзе фігурнага шчыта.

Манастыр базыльянак у Мінску дзейнічаў да 1795 года, а затым, яшчэ 4 гады, тутака месціўся праваслаўны Петрапаўлаўскі манастыр. Напачатку 19 стагоддзя здарыўся даволі разбуральны пажар, таму карпусы манастыра былі перабудаваны, але агулам, архітэктурны стыль захаваўся.

З першай паловы 20 стагоддзя, старажытны будынак перастае быць рэлігійным, тут размяшчаюць звычайнае жыллё.

Цікавы факт: калісьці карпусы манастыра былі злучаныя праходам з царквой Святога Духа, той праход на жаль не захаваўся. Цяпер гэтыя два будынкі звязвае толькі музыка, бо сёння ў былым манастыры базыльянак працуе музычная школа, а ў храме – дзіцячая філармонія. За савецкім часам пабудову пазбавілі сваёй незвычайнай архітэктуры, зрабіўшы з яе непрыкметны дамок. Аднак у канцы 90-ых, – пачатку 2000-ых, было нанова адноўлена аблічча аднаго з найстарэйшых будынкаў Мінска. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Вам можа быць таксама цікава паглядзець на Мінск у фільме 1989 года “Пад небам блакітным…” і даведацца дзе знаходзілася першая электрастанцыя горада.












