Нырок-сівак (на рускай мове – красноголовый нырок) – гэта качка сярэдняга памеру, якую можна сустрэць на азёрах, вадасховішчах, ну і нават рэках з багатай расліннасцю. На зіму злятае ў вырай у Заходнюю і Паўднёвую Еўропу, Паўночную Афрыку і іншыя рэгіёны Азіі, часта ўтвараючы вялікія зграі на адкрытай вадзе. У Беларусі гэта звычайны пералётны і часткова зімуючы від, які сустракаецца па ўсёй краіне.

Птушка нырок сівак
самец

Нырок-сівак птушка

Самец нырка-сівака ў шлюбным строі вылучаецца рыжавата-каштанавай галавой і мае характэрныя чырвоныя вочы. Таксама ў самца Aythya ferina чорныя грудзі і чорны хвост, светла-шэрае цела з дробнымі ўзорамі.

Птица Чернеть красноголовая

Самка, як гэта часта бывае ў птушыным свеце, – больш сціплая звонку, мае аднастайную бураю афарбоўку. Галава крыху цямнейшая за цела, таксама менш кантрасная, але мае акуратную круглую форму.

Нырок-сівак самка

У палёце ў абоях бачная светлая паласа на крылах, што дапамагае распазнаць гэты від.

Pochard

Даўжыня цела нырка-сівака прыкладна 42-50 сантыметраў, гэтая птушка менш за звычайную качку крыжанку. Птушкі будуюць гнёзды ў густой расліннасці каля вады, часам наўпрост над вадой або на плывучых “платформах”. У Беларусі птушку лягчэй назіраць падчас міграцыі. Так вясновы пралёт пачынаецца ў сакавіку-красавіку, а восеньскі па верасні і лістападзе.

Aythya ferina

Як і большасць качыных, нырок-сівак выдатны нырэц: здабывае корм, ныраючы пад ваду. Харчуецца рознымі раслінамі, насеннем, дробнымі беспазваночнымі. Што цікава, птушка даволі часта корміцца больш актыўна ўначы.

Птушка Беларусі нырок сівак

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here