Па вясне ў Беларусь актыўна вяртаюцца дзясяткі самых розных птушак, сярод якіх асабліва заўважныя шпакі. Іхні меладычны спеў і незвычайная афарбоўка з яркімі крапінкамі прыцягвае ўвагу нават тых людзей, якія не асабліва цікавяцца птушкамі ці назіраннем за імі. Таму нядзіўна, што белы звычайны шпак зрабіў у Мінску пэўны фурор. Што асабліва цікава, гэтая птушка прылятае ў сталіцу як мінімум другі раз, так частка фота з гэтага артыкула – 2024 года, а частка – 2026.


Такая незвычайная афарбоўка птушкі абумоўлена тым, што ў гэтага звычайнага шпака – лейцызм (лейкізм). Лейцызм у птушак – гэта генетычны стан, пры якім адбываецца частковая страта пігментацыі. Гэта адрозніваецца ад альбінізму, дзе адсутнічае меланін цалкам, у той час як лейцызм прыводзіць да частковай страты пігмента, што робіць птушку больш светлай альбо плямістай, але не цалкам белай.


Лейкізм абумоўлены мутацыяй у генах, якія адказныя за вытворчасць і размеркаванне меланіну – асноўнага пігменту, які надае афарбоўку пёрам. У птушак з лейцызмам звычайна “нармальнага” колеру вочы, дзюба і скура, што адрознівае іх ад альбіносаў.

Што цікава, гэта з’ява сустракаецца далёка не ва ўсіх відаў птушак з аднолькавай частатой, і прычыны, па якіх у некаторых відаў яно праяўляецца часцей, могуць уключаць як генетычную схільнасць, так і экалагічныя фактары.

Лейцызм можа ўплываць і на шанцы выжывання птушкі ў дзікай прыродзе, паколькі больш светлыя або плямістае пёры могуць зрабіць яе болей прыкметнай для драпежнікаў або ўскладніць пошук партнёра для размнажэння.

Як складзецца лёс у белага шпака ў Мінску сказаць складана. З аднаго боку відаць што птушка трымаецца дастаткова адасоблена, але і нельга сказаць што яна нейкая забітая і зусім не кантактуе са сваімі суродзічамі. У 2026 годзе буду за ім назіраць!
View this post on Instagram










