Вялікі савук ці крахаль (па-руску Большой крохаль) – гэта буйная нырковая качка. Птушка вылучаецца сваёй вузкай дзюбай з “зубчыкамі”, якая дапамагае ёй лавіць рыбу.


Памеры вялікага савука наступныя: даўжыня цела каля 70 сантыметраў, вага ў сярэднім – 1,6 кілаграма.

Самец (асабліва ў шлюбным апярэнні) мае ярка-белае цела з цёмна-зялёнай (амаль чорнай) галавой, а таксама чырвоную дзюбу і лапкі, што дадае яму кантрасту.

Самка Вялікага савука мае шэрае цела і рудавата-карычневую галаву з невялічкім “чубчыкам”. У самкі таксама чырванаватая дзюба, але ёсць адметная рысы – белая пляма ў паддзюб’я.

Маладыя птушкі падобныя да самак, але крыху больш бледнаватыя.

Вялікага савука ў Беларусі лягчэй за ўсё ўбачыць на рэках, азёрах ці вадасховішчах. Узімку птушка трымаецца на не замерзлых участках рэк. Крахалі сілкуюцца пераважна дробнай рыбай, але таксама могуць частавацца ракападобнымі і воднымі насякомымі. За рыбай нырае пад ваду і актыўна палюе за здабычай. Дарэчы, гэтая птушка можа знаходзіцца пад вадой да 30 секунд, а ныраць на глыбіню ажно да 5 метраў.

Самка савука адкладае каля 6-17 яек, а птушаняты пачынаюць пакідаць гняздо ўжо праз 1–2 дні пасля вылуплення. Часам некалькі вывадкаў аб’ядноўваюцца ў адну групу пад наглядам адной самкі.










