У Клецку ёсць некалькі гістарычных аб’ектаў, якія на жаль ужо цалкам страчаны: вялікая сінагога, мячэць, а таксама Фарны Траецкі касцёл, – пра яго як раз падрабязней у гэтым артыкуле.

Нягледзячы на тое што храм ужо даўно не існуе, цікавасць да яго застаецца. Працягваюцца архітэктурныя даследаванні, што дазваляе больш ярка высветліць працэс развіцця нацыянальнага дойлідства на мяжы Сярэднявечча і Новага часу.


Аднак застаецца спрэчнай дата будаўніцтва клецкага касцёла, бо паводле інвентарных апісанняў за 1796 год, мураваны храм тутака быў адбудаваны накладам каралевы Боны, – былой уладальніцы Клецка. А затым, дзесьці ў сярэдзіне 16 стагоддзя, новы ўладар мястэчка, вядомы прыхільнік рэфармацыйнага руху, – Радзівіл Чорны адабраў храм у католікаў і загадаў перарабіць пад кальвінскі збор. Ёсць думка і іншая, што Мікалай Радзівіл Чорны храм збудаваў цалкам нанова.

Касцёл у Клецк меў адну мураванаю вежаю, дзе знаходзіліся званы. Галоўны фасад касцёла завяршаўся франтонам трохвугольнай формы, у якім для асвятлення паддашку былі зроблены два круглых акенца. Сцены храма звонку ўмацоўвалі рытмічна размешчаныя контрфорсы, а па версе муроў і ярусаў вежы праходзілі прафіляваныя карнізы. Такім чынам, гатычныя контрфорсы спалучаліся з рэнесансным дэкорам, а гатычная структура будынка з рэнесанснай трактоўкай інтэр’ера.

Унутры будынак быў атынкаваны і часткова распісаны. Пад падлогай з квадратнай цэглы знаходзіліся чатыры ганаровыя пахаванні.


Ёсць цікавы факт, – так з 1560 па 1562 год, магістрам тут быў вядомы дзеяч рэфармацыі Сымон Будны. З 1607 года храм перастае быць кальвінскім зборам і зноў пераходзіць ва ўлонне каталіцкай веры.


У 2000 годзе, па падобным архітэктурным праекце, на вуліцы Перамогі пабудавалі іншы касцёл.

Фарны касцёл быў моцна пашкоджаны ў гады Другой сусветнай вайны, аднаўляць яго ўжо не сталі таму прынялі рашэнне поўнасцю падарваць. У выніку ад старога храма ў Клецку засталася толькі частка сцяны на чымсьці агародзе. Месца, дзе знаходзіўся касцёл, адзначана ніжэй на мапе:
Што яшчэ паглядзець у Клецку? Абавязкова зазірніце ў гістарычны цэнтр, дзе знаходзіцца ешыбот і Васкрэсенская царква (былы дамініканскі кляштар).










