Нясвіж добра вядомы сваім велічным палацам, барочным касцёлам Божага Цела, будынкам ратушы, але гэта дакладна не ўсе цікавосткі вартыя вашай увагі. Так у паўднёвай частцы горада захаваўся яшчэ адзін унікальны архітэктурны комплекс – гэта былы кляштар бенедыкцінак з манументальнай вежай-брамай. Мяркуецца, што менавіта тутака пачыналася гісторыя каталіцкіх жаночых кляштараў на беларускіх землях. Да таго ж, сам комплекс калісьці быў і непрыступнай крэпасцю, што толькі дадае цікавасці да яго.

Нясвіжская брама званіца
Брама, фота 2025 года
Кляштар бенедыкцінак у Нясвіжы
Былы касцёл Святой Яўфіміі і кляштар бенедыкцінак

Гісторыя гэтага кляштара пачалася яшчэ ў канцы 16 стагоддзя, як раз тады, па загаду Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі і ягонай жонцы Эльжбеты Яўхіміі закладзены гэты комплекс. Напрыклад Баруны, ці іншыя беларускія кляштары, часта будаваліся як адкрытыя комплексы, але толькі не ў Нясвіжы. Тут Сіротка, які захапляўся фартыфікацыяй, уключыў жаночы кляштар у агульную абарончую сістэму горада.

Кляштар бенедыкцінак Нясвіж
2019 год

Галоўным сімвалам былога кляштара з’яўляецца трох’ярусная вежа-брама (або брама-званіца), пабудаваная ў другой палове 18 стагоддзя, 1763 год.

Вежа Нясвіж
2016 год

Вежа служыла адзіным уваходам ва ўнутраны дворык кляштара. Яна ўяўляе сабой шыкоўны помнік позняга барока.

Што паглядзець у Нясвіжы?

Так першы ярус – масіўныя вароты, другі і трэці ярусы – аздоблены пластычнымі нішамі і пілястрамі, а вянчае ўсю гэтую вытанчаную канструкцыю барочны купал са шпілем. Калісьці вежа выконвала таксама ролю званіцы пры касцёле.

Вежа-брама Нясвіж
2019 год

Як і шмат гадоў таму, гэтая вежа застаецца адзіным уваходам. Толькі сёння праз гэты праход не ходзяць манашкі, а ў асноўным студэнты і турысты.

Вароты кляштара Нясвіж

У сценах будынка былога кляштара сёння размяшчаецца дзяржаўны педагагічны каледж імя Якуба Коласа.

Нясвіж

Былы кляштар Нясвіж
2018 год

Пасля задушэння паўстання 1863-64 гадоў пачаліся масавыя ліквідацыі каталіцкіх кляштараў. Выключэннем не стаў і нясвіжскі, так у 1876 годзе кляштар бенедыкцінак быў скасаваны. Касцёл Святой Яўфіміі пераасвячоны ў праваслаўную царкву, а велізарныя жылыя і гаспадарчыя карпусы кляштара былі перададзены імператарскай арміі пад кашары.

Касцёл Святой Яўхіміі ў Нясвіжы
Старая паштоўка, прыкладна 1914 год. Так выглядаў касцёл Святой Яўфіміі

У міжваенны час бенедыкцінкі на кароткі час павярнуліся ў Нясвіж, але пасля Другой сусветнай вайны комплекс зноўку зачынілі. У гэты ж час быў страчаны і барочны купал самога касцёла.

Апсіда былога касцёла, ў Нясвіжы
Апсіда былога касцёла, фота 2014 года

За часам Другой сусветнай вайны касцёл моцна пацярпеў з-за пажару. На жаль аднаўляць яго не сталі і з часам усю прастору перабудавалі, але агулам аб’ём храма праглядаецца.

Нясвіж кляштар бенедыкцінак
2025 год

У адрозненне ад касцёла, Нясвіжская брама-званіца цудоўна захавалася і сёння. Абавязкова пастарайцеся наведаць гэтую славутасць горада, знаходзіцца на вуліцы Чкалава. Але паколькі цяпер на тэрыторыі былога кляштара знаходзіцца дзеючая навучальная ўстанова, свабодна зайсці ўнутр карпусоў не атрымаецца з-за аховы. Аднак вы можаце бесперашкодна прайсці праз браму-званіцу ва ўнутраны дворык, каб разгледзець старадаўнія мураваныя сцены і ацаніць маштаб абарончай сістэмы.

Вежа бенедыкцінак у Нясвіжы

Гэты комплекс у Нясвіжы часам застаецца ў цені іншых цікавостак горада, аднак ён дакладна варты ўвагі, бо хавае глыбокую гісторыю. Ніжэй кропка з адзнакай аб’екта на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю таксама пашукаць радзівілаўскіх рабых суслікаў пад Нясвіжам. А вось невялічкае агляднае відэа па цікавосткам горада:

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here