Ружаны добра вядомыя сваёй галоўнай цікавосткай – палац Сапегаў, аднак у гарадскім пасёлку хапае і іншых вартых увагі аб’ектаў. Напрыклад недалёка ад гістарычнага цэнтра знаходзіцца невялічкі касцёл Святога Казіміра, які будаваўся яшчэ ў канцы 18 стагоддзя пры кляштары базыльянаў.

Касцёл Святога Казіміра ў Ружанах
2026 год
Касцёл Святога Казіміра ў Ружанах
2023 год

Да будаўніцтва гэтай капліцы прыклаў руку тагачасны ўладальнік Ружан – Аляксандр Міхаіл Сапега, а праектам будынка займаўся ягоны архітэктар-фаварыт – Ян Самуэль Бэкер.

Капліца ў Ружанах.

Капліца ў Ружанах

У выніку атрымаўся кампактны прастакутны касцёл з рысамі архітэктуры класіцызм, дамінантай якога з’яўляецца масіўны порцік дарыйскага ордэна з чатырма калонамі.

Ружаны касцёл Святога Казіміра

Цікавы факт, што касцёл будаваўся не як фамільная пахавальня Сапегаў, а імаверна як нейкае “сховішча” для мошчаў Каралевіча Казіміра (дарэчы менавіта ён намаляваны на гербе мястэчка Ружаны). Мяркуецца, што мошчы гэтага Святога мелі цудатворныя ўласцівасці, вось чаму Аляксандр Сапега і вырашыў пабудаваць для такой рэліквіі асобны храм.

Стары здымак каплічкі ў Ружанах.
здымак 1919 года, крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Побач з капліцай раней стаяла яшчэ званіца і невысокая каменная пахавальня (можна ўбачыць на старым фота зверху).

Касцёл у Ружанах на могілках

Вакол старажытнай каплічкі вялікія каталіцкія могілкі, некаторыя пахаванні тут датуюцца канцом 19 – пачатак 20 стагоддзя. Па надмагіллях адразу зразумела, што тутака пахавана багата мясцовай шляхты.

Старыя магілкі ў Ружанах

Ружаны старыя могілкі

Напачатку вясны 2023 года касцёл Святога Казіміра ў Ружанах пачалі аднаўляць, да гэтай даты, капліца стаяла занядбанай доўгія гады.

Могілкі ў Ружанах

Храм размяшчаецца на мясцовых могілках, ад цэнтра трэба з’ехаць на вуліцу Чырвонаармейская і трымацца лявей, ніжэй кропка з адзнакай цікавосткі на мапе:

У Ружанах варта паглядзець на руіны сінагогі і Траецкі касцёл. Таксама раю з’ездзіць у Дзярэчын, дзе знаходзілася адна з галоўных рэзідэнцый Сапегаў на тэрыторыі Беларусі.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here