У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 14 студзеня адкрылася незвычайная выстава. Экспазіцыі мастакоў, скульптараў ужо нікога не здзівяць. Але ці былі вы на выставе лінагравюры? Слова незвычайнае, праўда? Мы наведалі і разабраліся, што гэта такое.

Па-першае, гэтай выставе не наканавана было б адбыцца, калі б на Арлен Кашкурэвіч. Вядомы і прызнаны графік не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Не стала яго ў 2013 годзе, але ягоная творчасць будзе захапляць нас яшчэ доўгі час.

Арлен Кашкурэвіч выстава

Арлен Кашкурэвіч (1)

Народны мастак Беларусі цешыў сваіх блізкіх падарункамі. Іх ён рабіў сам. І гэта былі паштоўкі. "А што ў іх незвычайнага?" - можаце спытаць вы. Але паштоўкі ён рабіў з лінолеўма. Так-так, з самага звычайнага лінолеўма.

Арлен Кашкурэвіч (3)

Лінагравюра – так называецца гэты стыль мастацтва, зусім малады. З'яўленне яго злучана з вынаходствам лінолеўма. Гэта адбылося ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

лінагравюра менск

Сябры, родныя, блізкія атрымлівалі ад Арлена Кашкурэвіча ўнікальныя падарункі. У кожным з іх быў закладзены глыбокі сэнс, настрой і адносіны аўтара да атрымальніка паштоўкі.

Арлен Кашкурэвіч (9)

Тэхніка выканання люнагравюры вельмі складаная, асабліва на маленькім кавалачку лінолеўма.

лінагравюра фота мінск

Арлен Кашкурэвіч (6)

На кожнай паштоўцы напісаны лацінскі афарызм, які падабраны для кожнага блізкага чалавека індывідуальна. Ад чаго яшчэ больш гэтыя аўтарскія працы падаюцца больш каштоўнымі.

Арлен Кашкурэвіч

У 2014 годзе К.У. Баранаў напісаў кнігу, а на выставе яе прэзентавалі. У ёй расказваецца пра жыццё і творчасць мастака. Яна так і называецца “Арлен Кашкурэвіч”. Работы мастака выстаўляюцца ў Германіі, Югаславіі, знакамітай Траццякоўскай галерэі, Беларусі. За гэта і за выбітную асобу самога мастака кніга па праве ўваходзіць у серыю кніг “Знакамітыя мастакі Беларусі”.

0 0 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары