Аднымі з апошніх уладальнікаў Мірскага замка былі прадстаўнікі роду Святаполк-Мірскіх, якія набылі гэтыя землі ў Вітгенштэйнаў у 1891 годзе. На той момант замак знаходзіўся ў жаласным выглядзе і Мікалай Іванавіч са Святаполк-Мірскіх вырашае пабудаваць на тэрыторыі комплексу кампактны палац, які да нашых дзён на жаль не захаваўся.

Палац Святаполкаў-Мірскіх у Міры.

Акрамя палаца-сядзібы, прыкладна ў той жа час, узводзяць бровар, а ўжо на пачатку 20 стагоддзя будуецца фамільная капліца-пахавальня.

Дзе была сядзіба Святаполк-Мірскіх у Міры?
Стылізаваная выява разбуранага палаца Святаполк-Мірскіх на актуальным ландшафце
Дзе знаходзілася сядзіба Святаполк-Мірскіх у Міры?
Падмурак былой сядзібы

Вялікі вадаём, размешчаны справа ад крапасных сцен замка, таксама выкапалі па даручэнні Мікалая, па чутках гэтыя працы занялі больш за 2 гады. Ёсць нават сумная гісторыя, паводле якой, фундатар палаца памёр ад сардэчнага прыступу, назіраючы за будаўніцтвам з невялікай выспы (гэта здарылася ў 1898 году).

Востраў на вадаёме каля Мірскага замка

Сядзіба Святаполкаў-Мірскіх праіснавала зусім нядоўга. Дом згарэў у канцы Першай сусветнай вайны, на здымку 1917 года бачныя сцены будынка з цалкам выгарэлым дахам.

Разбураная сядзіба Святаполк-Мірскі старое фота
Парадны бок, 1917 год. Фота: Stanisław Dangla

Палац быў двухпавярховы, выкананы ў класічным стылі архітэктуры.

Паркавы бок сядзібы Святаполк-Мірскіх у Міры.
Паркавы бок сядзібы ў 1917 годзе.

Акрамя руін падмурка, напамінам аб былым палацы служыць флігель. Сын Мікалая, Міхаіл Святаполк-Мірскі, вярнуўшыся ў Мір у 1921 годзе не стаў аднаўляць сядзібу, а пасяліўся якраз у гэтай афіцыне і займаўся адраджэннем Мірскага замка.

Флігель Святаполк-Мірскіх у Міры

Да 1938 года яму ўдалося аднавіць 2 вежы і некалькі залаў ва ўсходняй частцы. Памёр ён перад пачаткам вайны і быў пахаваны ў фамільнай капліцы.

Міхаіл Святаполк-Мірскі ў Міры
Міхаіл Святаполк-Мірскі на сваім любімым балконе ў Мірскім замку, на якім ён бавіў шмат часу ў апошнія гады свайго жыцця. Здымак з кнігі “Старадаўнія сядзібы Беларусі. Карэліцкі раён” Федарука А.Т.

Шкада што пра палац Святаполк-Мірскіх у Міры так мала вядома, нават не захаваліся здымкі на якіх можна было б убачыць гэты архітэктурны помнік яшчэ неразбураным.

Руіны сядзібы Святаполк-Мірскіх.

У 2017 годзе праводзіліся раскопкі і даследаванні падмурку сядзібы. Магчыма з часам адкрыюцца і новыя цікавыя факты аб гэтым месцы. Калі будзеце ў гарадскім пасёлку Мір, то раю пашпацыраваць па парку ўздоўж вадаёма і зазірнуць да месца дзе стаяў палац, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Яшчэ адна цікавая славутасць у Міры - касцёл святога Мікалая, закладзены ў канцы 16 – першай палове 17 стагоддзя.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары