Калісьці ў вёсцы Станькава стаяла ўражлівая сядзіба графа Эмерыка Гутэн-Чапскага. Сам палац не захаваўся да нашых дзён і быў часткова разбураны яшчэ ў час Другой сусветнай вайны. Затым на месцы руін палаца, ужо ў савецкі перыяд, узвялі цагляны будынак школы-інтэрната. Уявіць як выглядаў былы маёнтак Чапскіх можна па малюнках легендарнага падарожніка-мастака Напалеона Орды, а таксама старым здымкам пачатку 20 стагоддзя.

Як выглядаў палац Чапскіх у Станькаве.
малюнак Напалеона Орды, другая палова 19 стагоддзя

У адрозненне ад сядзібнага дома, шэраг пабудоў часоў Чапскіх захаваліся. Напрыклад унікальны будынак – бібліятэка “Скарбец”, які нагадвае хутчэй за сярэднявечны замак. Аднак у гэтым артыкуле спынімся падрабязней на руінах уязной брамы, якая вядзе ў сядзібу Чапскіх. На тэрыторыі паркавага комплексу такіх брам было як мінімум дзве (куды верагодней што 3), але ўбачыць сёння магчыма толькі тую што называлася "Менскай".

Станькава ўязная брама

Іншая назва - Паўночная брама.

Руіны ўязной брамы сядзібы Чапскіх у Станькава

Уязная брама ў Станькава уяўляе сабой масіўную трехпролетную арку са спічастымі праёмамі. Цэнтральны праезд служыў для транспарту і конных, а два бакавыя для пешых. Пабудавана ў канцы 19-га стагоддзя, у перыяд паміж 1880-1890 гадамі.

Брама Чапскіх

Кароткі турыстычны маршрут з Мінска па знакавых месцах

Да брамы дабудавана вартоўня ці па-іншаму хатка-ахоўніка. Гэтыя будынкі аб'яднаны агульнай стылістыкай і архітэктурай з элементамі стылю неаготыка, падобны стыль прасочваецца і ў іншых будынках паркавага комплексу.

Руіны ў Станькава

Бо брама знаходзіцца трохі далекавата ад былой сядзібы, то часта гэтае месца выпускаюць з-пад увагі. Аднак раю пачаць аглядную экскурсію па тэрыторыі комплексу менавіта адсюль.

Брама ў Станькава

Руіны ў Станькава

Ёсць крыху інфармацыі і пра іншую браму, якая служыла галоўным уездам і называлася як “Негарэльская“. Яна размяшчалася з супрацьлеглага боку ад Менскай, побач з фамільнай капліцай-пахавальняй Чапскіх (з боку сённяшняй вуліцы Паркавай).

Брама Негарэльская Станькава
1963 год, фота з архіву сям'і Урублеўскіх, з групы ВК “Станькава”

Размяшчэнне брамы на мапе:

Знаходзячыся ў Станькава зазірніце ў Свята-Мікольскую царкву на супрацьлеглым беразе. Больш цікавых месцаў і славутасцяў Беларусі на мапе.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары