26-28 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ прайшоў восьмы Міжнародны адкрыты студэнцкі камунікацыйны форум PR-кветка 2015.

IMG_4127

"PR-кветка" - гэта форум-кірмаш студэнцкіх праектаў, эпіцэнтр абмену ведамі і вопытам паміж студэнтамі, выкладчыкамі і спецыялістамі ў сферы PR і рэкламы. У гэтым годзе форум праходзіў у фармаце “Перазагрузка”: два інтэнсіўныя дні замест трох (трэці дзень – прагулка па Мінску), новая секцыя рэкламных праектаў, міжнародны склад экспертаў, анлайн-канферэнцыя.

IMG_4126 IMG_4124

“Галоўная падзея форуму – кірмаш студэнцкіх праектаў, адзнаку якім дае прафесійнае журы. Удзельнікі даслалі рэкордную за ўсе гады колькасць праектаў. Тэматыка самая разнастайная: ад брэнд-камунікацыі да сацыяльных праектаў. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы і стажыроўкі”, – расказала куратар кірмаша праектаў Лікія Яніцкая, студэнтка 4 курса.

IMG_4120

Козырам праграмы сталі майстар-класы экспертаў з розных краін свету. Сярод спікераў генеральны дырэктар маркетынгавага холдынгу Insight Russia Мікіта Падліпскі (Расія); арт-дырэктар агенцтва Leo Burnett Moscow Хорхе Луіс Рыера Флорэс (Венесуэла); кіраўнік кансалтынгавай кампаніі Sprint Solutions Вайдас Андрунас (Літва); медыякансультант Дзяніс Блішч (Беларусь). 

IMG_4109 IMG_4107 IMG_4106

Увечары 27-га сакавіка ў спорт-бары “Bristle”, на Альшэўскага,10 прайшла afterparty вечарынка з неверагодным зарадам пазітыву!

IMG_4100 IMG_4095 IMG_4098

Форум арганізаваны студэнтамі, выкладчыкамі кафедры тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ. Суарганізатар форуму - кансалтынгавая кампанія IPR Belarus. Генеральны партнёр - мабільны аператар МТС.

0 0 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары