У центры горада Дзятлава варта звярнуць увагу на забудову цэнтральнай плошчы 17 Верасня. Акрамя галоўнай славутасці - касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, тут захаваліся некалькі незвычайных дамоў канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. Большасць з пабудоў з'явіліся пасля пажару 1874 года. Дамы выкананы з каменя і цэглы ў архітэктуры мадэрн.

Гэтыя невялікія двухпавярховыя домікі сталі неад'емнай часткай цэнтра Дзятлава. Як і шмат гадоў таму, сёння першыя паверхі аддадзены пад магазіны і кафэ.

Старадаўнія дамы ў цэнтры Дзятлава

У 60-ыя гады падобных дамоў было больш. Частку з іх вырашана было знесці, каб вызваліць месца пад будаўніцтва ўнівермага.

Цэнтральная плошча Дзятлава

Першапачаткова большасць з гэтых дамоў належала мясцовым рамеснікам. З 39 гады будынкі выкарыстоўваліся для патрэб райкама і адміністрацыйнага персанала.

Цэнтральная плошча ў Дзятлаве

У адным з гэтых дамоў сёння знаходзіцца галоўны гатэль горада - "Дзядзька Ваня". Калі будзеце ў Дзятлаве, то яшчэ рэкамендуем паглядзець былы палаца Радзівілаў. Больш славутасцяў Беларусі на мапе, а таксама варыянты экскурсій.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары