В Дзятлава на цэнтральнай плошчы імя 17 верасня як і 5 стагоддзяў таму, сканцэнтравана жыццё горада. Тут жа размяшчаецца асноўная і самая важная славутасць горада - касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Касцёл у Дзятлаве

Дзятлаўскі касцёл адносіцца да сярэдзіны 17 стагоддзя, выкананы ў архітэктурным стылі віленскае барока з рысамі ракако.

Дзятлаўскі касцёл

Як сведчыць інфармацыйная таблічка на храме, касцёл пабудаваны ў 1664 годзе пры непасрэдным удзеле і фінансаванне Казіміра Льва Сапегі. Дарэчы, менавіта пры яго падтрымцы быў заснаваны вядомы кляштар у Бярозе.

Славутасці горада Дзятлава

Уваход у касцёл Дзятлава

Скульптура на касцёле ў Дзятлаве

У сярэдзіне 18 стагоддзя, у 1751 годзе, пасля моцнага пажару, храм часткова перабудаваны, - перайначаны фасад. Гэтыя змены і дадалі храму рысы віленскага барока. Работы праводзіліся па праекце архітэктара Аляксандра Асікевіча, на рахунку якога ўжо быў кляштар базыльян у Барунах.

Славутасці Беларусі, касцёл у Дзялтлаве.

Гэтая рэканструкцыя вялася на грошы Радзівілаў, якія ў той перыяд валодалі Дзятлавам. Прыкладна ў той жа час пабудавана і сядзіба-палац гэтага роду на беразе ракі Дзятлаўка.

Касцёл у стылі віленскае барока Дзятлава

У 1882 годзе адбываецца яшчэ адзін пажар, які зноў пашкодзіў касцёл у Дзятлаве. У выніку рамонтных работ амаль поўнасцю замянілі дах і перакрыцці.

касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Дзятлаве.

касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі Дзятлава

У пачатку 20 стагоддзя, у 1900 годзе, Дзятлаўскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі ахавалі высокім каменным плотам з брамай. На многіх старых здымках і паштоўках гэта агароджа бачная, побач з ёй былі гандлёвыя рады.

Старое фота касьцёл у Дзятлаве.
На гэтым здымку першай паловы 20 стагоддзі яшчэ бачная каменная агароджа, крыніца: be.wikipedia

У нейкі перыяд агароджа была разабрана ці знішчана, дакладнай інфармацыі аб гэтых падзеях няма. Сёння вакол храма дэкаратыўная кованая агароджа.

Касцёл у Дзятлаве Беларусь.

Сімвалы масонаў Беларусь Дзятлава

Цікавы факт: У 2017 годзе фота, зробленае падчас каляднай службы ў Дзятлаўскім касцёле, трапіла на першыя старонкі легендарнага выдання The Wall Street Journal.

Касцёл Дзятлава фатаграфія

Храм дамінанта Дзятлава і добра бачны яшчэ на пад'ездзе, размешчаны на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Леніна.

У Дзятлаўскім раёне будзе таксама цікава наведаць касцёл у вёсцы Дварэц. Больш цікавых мясцін Беларусі і варыянты экскурсій па краіне.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя