У вёсцы Чарнаўчыцы, Брэсцкая вобласць, знаходзіцца адзін з найстарэйшых каталіцкіх храмаў Беларусі касцёл Святой Тройцы. Ён закладзены ў канцы 16 стагоддзя - у 1583 годзе і быў скончаны да 1595 годзе. Касцёл выкананы з цэглы, аднанефны і бяскупальны, з рысамі гатычнай архітэктуры, элементамі рэнесансу і ранняга барока. Акрамя таго храм можна аднесці да абарончых, таўшчыня сценаў дасягае 1,3 метра.

Траецкі касцёл канца 16 стагоддзя ў Чарнаўчыцах

Траецкі касцёл узводзілі на грошы і пры падтрымцы Радзівіла Сіроткі. Лічыцца, што для працы над храмам, Радзівіл запрасіў манахаў-езуітаў з Італіі, якія адказвалі за праект будучага касцёла. Па чутках, гэтыя ж манахі потым адправіліся ў Нясвіж будаваць галоўную мару Хрыстафора Сіроткі – Фарны касцёл.

Траецкі касцёл канца 16 стагоддзя ў Чарнаўчыцах

Гэтыя рэлігійныя збудаванні, у Чарнаўчыцах і Нясвіжы, аб'ядноўваюць таксама і падобныя вежы. Вежа-званіца, да якога прымыкае агароджа касцёла ў вёсцы Чарнаўчыцы, таксама трох'ярусная і выканана ў падобнай манументальнай архітэктуры.

касцёл траецкі ў чарнаўчыцах

Пасля паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, касцёл быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. У 1918 годзе храм вярнулі каталікам. Падчас ВАВ на тэрыторыі касцёла нямецкія акупанты ладзілі расстрэлы. Траецкі касцёл быў разрабаваны і амаль поўнасцю знішчаны яго інтэр'ер.

касцёл Траецкі
старое фота. Вежа-званіца на пярэднім плане і касцёл святой Тройцы, які закрывае кампазіцыю, з сайта Глобус Беларусі

Сёння касцёл адчынены для ўсіх жадаючых і з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў рэгіёну. Як і ў шматлікіх іншых каталіцкіх храмах вас з радасцю ўпусцяць унутр каб агледзець строй касцёла.

Траецкі касцёл канца 16 стагоддзя ў Чарнаўчыцах

Касцёл у Чарнаўчыцах фота ўнутры

За кошт свайго размяшчэння, недалёка ад трасы Брэст-Камянец, пасёлак Чарнаўчыцы і яго галоўная славутасць не застаюцца без турыстаў. Знайсці касцёл будзе нескладана, адзнака ніжэй на мапе:

Наадварот храма будзе цікава паглядзець драўляную царква Параскевы пятніцы. Акрамя таго, за некалькі кіламетраў ад Чарнаўчыц, у вёсцы Вістычы, можна ўбачыць былы уніяцкі храм, узведзены ордэнам цыстэрцыянаў – царква Крыжаўзвіжанская.

0 0 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары