Ваўкалата ці таксама Валкалата (на руская мове – “Волколата”) – гэта сярэдняга памеру вёска ў Докшыцкім раёне, дзе галоўнай цікавосткай можна назваць касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Гэты храм быў збудаваны ў другой палове 19 стагоддзя, дзесьці бліжэй да 1870 года. Аднак, што даволі цікава, асвяцілі касцёл не адразу, а толькі ў кастрычніку 1885 года.


Будынак храма мае прамавугольную форму, бязвежавы, але з выразнай круглай апсідай і 2 сакрысціямі. Касцёл у Валкалаце ўзводзілі з бутавага каменю, а потым будынак накрылі двухсхільнай страхой. Фасад упрыгожаны тынкаванымі фальш калонамі, а частка сцен аздоблена бутавым каменем.

Франтон храма мае складаную форму з нетыповымі рысамі, а агулам архітэктура касцёла адпавядае стылю неабарока.

Цікавы факт, храм у Валкалаце не закрываўся і заставаўся дзейным нават у часы антырэлігійнай палітыкі.


Унутры храма маецца старажытны алтар ажно 1667 года – абраз “Маці Боскай з дзіцем”. На касцельнай тэрыторыі звярніце ўвагу і на масіўную вежу-званіцу ў 2 ярусы. Мяркуецца, што яна пабудавана ў тым жа стагоддзі, што і храм.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У гэтым краі раю таксама паглядзець руіны капліцы ў вёсцы Гулі (Старая Жосна) і заехаць да касцёла Панны Марыі ў вёсцы Параф’янава.










