У Беларусі хапае цікавостак, пра якія не тое каб і шмат вядома. Адзін з падобных аб’ектаў, рэшткі старой капліцы, знаходзіцца недалёка ад вёскі Гулі, што ў Мядзельскім раёне. Магу дапусціць, што летам ці па позняй вясне, вы нават не заўважыце руіны якія маляўніча ўзвышаюцца на ўзгорку. Бо вакол амаль нічога няма і прырода сваё бярэ, – дрэва добра хаваюць былую капліцу.

Руіны капліцы ў вёсцы Гулі (Старая Жосна)

Часовня и усадьба Снарских "Старая Жосна"

Гэтая капліца адносілася да маёнтку Снарскіх, што быў у Старой Жосне (цяпер такога тапоніма ўжо няма). Мяркуецца, што капліцу збудавалі яе ў 2-й палове 17 стагоддзя, а даглядалі храм манахі-бернардзінцы з кляштара ў Будславе.

Достопримечательности Беларуси - деревня Гули

Захавалася інфармацыя, што з пачатку 19 стагоддзя гэтая капліца была адпісаная да парафіі ў мястэчку Ваўкалата. Таксама ёсць звесткі, што храм ацалеў і паспяхова дзейнічаў да Другой сусветнай вайны. Хто ведае, можа ў нейкі час знойдуцца і старыя фота.

Руіны капліцы

Архітэктура ў капліцы даволі цікавая, яна была ўзведзена з цэглы, атынкавана, перакрыта крыжовым скляпеннем. Нават сёння, часткова захаваліся элементы дэкору франтона і таксама частка ўваходнага партала. Гісторыкі і даследчыкі сыходзяцца ў меркаванні, што капліца была пабудаваная ў стылі рэнесансу.

Руіны ў Старой Жосне
Візуальная рэканструкцыя капліцы на базе сучаснага фота, памераў і старой схемы будынка

Руіны капліцы ў вёсцы Старая Жосна

За пасляваенныя часы сядзібу тых Снарскіх амаль цалкам разбурылі (захаваліся руіны бровара з бутавага каменя), а ў 1950-я гады была зруйнавана і капліца. Так ад некалі прыгожага храма часткова захавалася толькі сцяна галоўнага фасада.

Рэшткі капліцы Снарскіх Гулі

Рэшткі капліцы “Старая Жосна” чакаюць вас на высокім пагорку каля паўночнага боку дарогі Мядзел-Ваўкалата, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гэтым краі можна таксама паглядзець руіны царквы ў вёсцы Маставікі.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here