Вёска Параф’янава знаходзіцца на трасе Р86, дзесьці паміж Докшыцамі і Мядзелам, у Віцебскай вобласці. Першыя гістарычныя згадкі пра гэтае мястэчка датуюцца 15 стагоддзем, а першы касцёл тутака з’явіўся ў 1624 годзе. Той драўляны будынак да нашага часу не захаваўся, а напачатку 20 стагоддзя на ягоным месцы збудавалі сённяшні касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Касцёл Панны Марыі ў Параф'янава

Параф'янава касцёл Панны Марыі

Касцёл Панны Марыі (у некаторых крыніцах – касцёл Яна Хрысціцеля) у Параф’янаве – гэта яркі прыклад архітэктурнага стылю неабарока.

Параф'янава

Як выглядае касцёл у Параф'янава

Рашэнне аб будаўніцтве гэтага каменнага храма прынялі яўчшэ ў канцы 19 стагоддзя, але фактычна да работ прыступілі толькі ў 1900 годзе. Дарэчы, будаўніцтва касцёла цягнулася амаль 8 гадоў.

Параф'янава старое фота
1900 год, крыніца: кніга “Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча”

Касцёл Панны Марыі ў Параф'янаве

Касцёл у Параф’янава двухвежавы, з трыма нефамі і паўкруглай апсідай, якая дапоўненай дэамбулаторыем (сустракаецца даволі рэдка).

Касцёл у Параф'янава

Касцёл Панны Марыі ў Параф'янава

Сцены гэтага храма былі цалкам змураваны з цэглы, а пасля атынкаваны. Усе фасады ўпрыгожвае багатыя пластыка: тут і прафіляваныя карнізы, і розныя пілястры, і разнастайныя праёмы.

Архітэктура

Перад уваходам на тэрыторыю храма размяшчаецца трох-аркавая брама, да якой прымыкае агароджа.

Касцёл у вёсцы Параф'янава

Унутры Параф’янаўскага касцёла вас чакае прыгожы інтэр’ер і багата аздобленыя алтары.

Алтар касцёла ў Параф'янава

Слупы і сцены дэкарыраваны падвойнымі пілястрамі і ўпрыгожаны арнаментальным роспісам, таксама тут багата барэльефаў на тэму “Крыжовага шляха Хрыста”, які быў зроблены ў 1927 годзе.

Цікавосткі Беларусі - касцёл Параф'янава

Алтар касцёл Параф'янава

Па загаду савецкай улады касцёл у Параф’янава зачынілі ў 1963 годзе. У сценах храма тады размясціўся склад мясцовага спіртзавода. За час такога “не мэтавага” выкарыстання будынак моцна пацярпеў і быў запушчаны.

Параф'янава

Касцёлы Беларусі - Параф'янава

У 1988 годзе храм быў павернуты каталікам і пачынаюцца рэстаўрацыйныя работы, якія будуць працягвацца больш за 10 гадоў. Сёння храм дзейны і адкрыты для ўсіх ахвочых.

Апсіда касцёла

На задняй частцы тэрыторыі касцёла разбіты невялічкі дэкаратыўны парк.

Парк на тэрыторыі касцёла ў Параф'янава

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Недалёка ад Параф’янава можна паглядзець унікальную браму ў Сітцах, а яшчэ царкву і касцёл у вёсцы Порплішча.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here