Якіх толькі незвычайных гістарычных аб’ектаў не сустрэнеш на тэрыторыі Беларусі. Вось да прыкладу каля дарогі Р103, у вёсцы Патапавічы, можна ўбачыць старажытныя камяні з надпісамі і сімваламі. Вакол гэтых валуноў ходзяць самыя розныя легенды, а высечаная на адным з камянёў лічба “1683” дае падставу меркаваць, што яны тут ляжаць ужо некалькі стагоддзяў.

Таямнічыя валуны ў вёсцы Патапавічы

Усяго камянёў у Патапавічах дзесяць, аднак толькі 7 выстаўлены ў лінію. Па памерах, форме і надпісам яны таксама ўсе адрозніваюцца. Самы буйны камень не перавышае 1,5 метраў.

Патапавіцкія валуны

Патапавіцкія валуны багаты на таямніцы, таксама з імі досыць розных пытанняў, адказы на якія часта простыя здагадкі даследчыкаў і меркаванні мясцовых жыхароў.

Таямнічы камень у Патапавічах

Якія сімвалы можна разгледзець на гэтых валунах? Напрыклад знак езуітаў – “IHS”, а яшчэ 8-канечны крыж, таксама надпіс “Мaria”, ну і дата “1683”.

Валун 1683 года

Ёсць цікавая і прыгожая легенда, што жыхары мясцовай вёскі былі прызваны на вайну супраць Асманскай імперыі і ўдзельнічалі ў бітве пад Венай (12 верасня, 1683 года). Там, на жаль, амаль усе ваяры з Патапавічаў і загінулі, а каб памяць пра іх захавалася, іх жонкі выкацілі на поле вось гэтыя самыя валуны. Магчыма такіх камянёў было значна больш і размяшчаліся яны зусім у іншым месцы, але сёння стаяць уздоўж дарогі.

Крыж на валуне

Валуны ў вёсцы Патапавічы

Што яшчэ цікава з гэтай гісторыяй-легендай? Па ўсёй бачнасці жыхары Патапавічаў удзельнічалі ў той бітве ў складзе харугвы якую ўзначальваў Міхаіл Казімір Рэйтан. Маёнтак гэтага роду якраз знаходзіўся ў суседняй Грушаўцы. Валуны ўключаны ў спіс “Гісторыка-культурных помнікаў Беларусі”, ёсць нават інфармацыйная таблічка з гісторыяй.

Вёска Патапавічы

Знайсці гэтую цікавостку Ляхавіцкага раёна будзе зусім нескладана, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, таксама раю заехаць у Ляхавічы, дзе некалі стаяў сапраўдны замак.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here