Часам сапраўдны цуд і незвычайныя цікавосткі можна знайсці літаральна ў некалькіх кіламетрах ад МКАД. Мінскі слаламны канал (які ў народзе часта наўпрост называюць “Горнай ракой”) – гэта ўнікальнае гідратэхнічнае збудаванне, якое пасля доўгіх гадоў застою зноўку часам напаўняецца бурлівай вадой і становіцца галоўнай кропкай прыцягнення для фатографаў і аматараў экстрыму. Так што гэта за месца, як яно звязана з Алімпіядай у Мюнхене і чаму пра яго зноў усе загаварылі?

Слаламны канал быў урачыста адкрыты 7 траўня, 1981 года, як частка маштабнай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Штуршком для ягонага будаўніцтва сталі 20 Алімпійскія гульні ў Мюнхене, тады ў праграму як раз уключылі слалам на байдарках. Спаборніцтва праводзіліся на спецыяльным штучным канале ў Аўгсбургу.

Мяркуецца, што менавіта гэтая алімпіяды натхніла беларускіх энтузіястаў стварыць аналагічны горна-водны трэк. Нягледзячы на сур’ёзнае супраціўленне чыноўнікаў, праект удалося адстаяць і рэалізаваць. За савецкія часы гэты канал быў адной з найважнейшых трэніровачных баз для зборнай СССР па веславанне на байдарках і агулам для вяслярнага спорту. Тут часам праходзілі міжнародныя спаборніцтвы і рыхтаваліся лепшыя спартсмены краіны.

Так, а як працуе “Горная рака”?
Канал удала ўпісаны ў прыродны рэльеф у пратоцы, якая злучае Заслаўскае вадасховішча (Мінскае мора) з вадасховішчам Крыніца. Дзякуючы значнаму прыроднаму перападу вышынь паміж вадаёмамі, вада пад уласным ціскам з грукатам нясецца па бетонным рэчышчы. На яе шляху спецыяльна пабудаваны бетонныя глыбы і выступы. Сутыкаючыся з імі, плынь разбіваецца, бурліць і ўтварае сапраўдныя “горныя” парогі, віры і хвалі.

А чаму вакол канала такі ажыятаж сёння?
Пасля распаду СССР пастаянную падачу вады спынілі, і доўгія гады канал стаяў практычна сухім і занядбаным, ператварыўшыся ў бетонны жолаб пасярод лесу. Ваду сюды пускалі вельмі рэдка і эпізадычна. Аднак улетку гэтыя працэсы час ад часу адбываюцца, што адразу прыцягвае да маляўнічага месца натоўпы людзей.

Праезд да мінскага слаламнага каналу не забаронены, адна трэба памятаць, што гэта прамысловы гідратэхнічны аб’ект, а не зона для купання. Плынь тут вельмі моцная, узровень вады можа раптоўна змяняцца, а вострыя падводныя камяні і бетонныя глыбы ствараюць рэальную небяспеку для непадрыхтаваных людзей. Калі вы вырашыце сплавіцца, абавязкова карыстайцеся ратавальнымі камізэлькамі і шлемамі.
Канал знаходзіцца прыкладна ў 10-15 кіламетрах ад Мінска ў раёне пасёлка Ждановічы. Даехаць сюды вельмі проста нават на гарадскім аўтобусе ці ровары, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:










