Пра шыкоўную сядзібу Навіцкіх у Савейках вы магчыма чулі, а можа нават ужо і паспелі наведаць гэтую цікавостку. А вось руіны капліцы ў мястэчку Савейкі маглі і не заўважыць, бо аб’ект адносна невядомы і да таго ж месціцца крыху далей ад палацыка.

Руіны капліцы Савейкі

Што дзіўна – пра гэтую капліцу амаль няма аніякай інфармацыі. Нават гісторыкі-даследчыкі, якія досыць падрабязна апісваюць сядзібу, не згадваюць у сваіх тэкстах могілкавую капліцу.

Рэшткі касцёла Савейкі

Нягледзячы на адсутнасць звестак, самі сцены былой капліцы могуць багата расказаць пра ейны лёс. Так па сваёй архітэктуры аб’ект адносіцца да стылю класіцызм, пра гэта кажа і масіўны порцік на 4 калонах (адна з іх ужо абрынулася, але рэшткі яе ляжаць побач).

Рэшткі капліцы Навіцкіх у Савейках

Будынак з чырвонай цэглы, з вялікімі арачнымі вокнамі, без апсіды, замест яе быццам бы была дабудавана сакрысція.

Руіны капліцы Савейкі

Мяркуе, што капліца ў Савейках мела класічны трыкутны франтон, магчыма драўляны.

Рэшткі капліцы Савейкі

Крыху іншае тэма – дата будаўніцтва і гісторыя. Тут варыянтаў не багата і думаю самы лагічны, гэта што капліцу збудаваў ці Гектар, ці Тэафіл з тых самых Навіцкіх. Так як капліца мае класічную архітэктуру, аддаю перавагу Гектару (ён дарэчы і пачаў перабудоўваць маёнтак Савейкі ў сярэдзіне 19 стагоддзя). Тэафіл Навіцкі – таксама яркі прадстаўнік свайго роду, але мне падаецца, што ён бы аддаў перавагу неагатычнаму стылю, бо менавіта так будаваўся пры ім гаспадарчы двор.

Разваліны Савейкі

Рэшткі капліцы знаходзяцца на старых каталіцкіх могілках, дабрацца сюды будзе не складана. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі раю паглядзець і касцёл у Мядзведзічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here