У вёсцы Мядзведзічы, – а гэта літаральна 12 кіламетраў ад горада Ляхавічы, Брэсцкай вобласці, можна паглядзець касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Даволі вялікі храм добра бачны яшчэ на пад’ездзе.

Петрапаўлаўскі касцёл у вёсцы Мядзведзічы
2026 год

Петрапаўлаўскі касцёл скончылі будаваць у 1908 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка, па праекце даволі вядомага польскага архітэктара – Стэфана Шылера.

Петрапаўлаўскі касцёл у вёсцы Мядзведзічы

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла у вёсцы Мядзведзічы

Касцёл у Мядзведзічах быў урачыста асвечаны 6 жніўня, 1910 года, а першым ксяндзом прызначылі Яна Эйсманта. На фасадзе храма ёсць надпіс на латыні: “Gloria Deo”, што скарочана ад назвы богаслужэбнага гімна “Gloria in excelsis Deo” – “Слава ў вышніх Богу”.

Мядзведзічы архітэктура

Крыху ніжэй – лічба 1908, як пісаў вышэй, дата заканчэння будаўніцтва.

Стары касцёл у вёсцы Мядзведзічы
Так выглядаў стары храм, фота 1901 года. Крыніца: Kartki z dziejów Ziemi Mińskiej. Kraków, 1911

Касцёл у вёсцы Мядзведзічы

Ступеністы фасад касцёла мае ярусную структуру, якая заканчваецца высокім шпілем са званіцай. Паколькі Стэфан Шылера быў прадстаўнікам стылю эклектыка, то і ў гэтым храме праглядаюцца ўласцівыя элементы змешвання.

Петрапаўлаўскі касцёл у вёсцы Мядзведзічы

Касцёл у Мядзведзічах таксама мае і рысы стылю неабарока, які не часта можна сустрэць на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Храм аднавежавы, дамінанта ўсёй вёсцы Мядзведзічы. Нягледзячы на ​​складаны перыяд атэізму за савецкім часам, касцёл застаўся дзейным і не быў разбураны.

Мядзведзічы, Беларусь

Мядзведзічы старое фота
1942-43

У першай палове 20 стагоддзя ў Мядзведзічах была пабудавана сельская школа з дрэва. Будынак гэтай школы захаваўся да сённяшняга часу, уяўляе сабой двухпавярховы аб’ём у форме прамавугольніка, а другі паверх зроблены ў выглядзе мансарды.

Мядзведзічы школа

Побач з будынка школы месціцца невялічкая капліца, якую збудавалі пасля 1861 года.

Мядзведзічы капліца

Ніжэй кропка з адзнакай касцёла на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава наведаць сядзібу ў Савейках.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here