Калі вы даехалі да памежнага мястэчка Друя, што ў Браслаўскім раёне, то пасля агляду велічнага касцёла і іншых цэнтральных цікавостак не спяшайцеся з’язджаць адразу. Бо на паўднёвай ускраіне Друі знаходзіцца адзін з найстарэйшых некропаляў Беларусі, на якім захавалія ўнікальныя каменныя мацэвы, – гэта яўрэйскія могілкі 16 стагоддзя.

Габрэйскія могілкі Друя

Могілкі ў Друі былі заснаваны яшчэ ў 1542 годзе, таму гэта безумоўны сапраўдны музей пад адкрытым небам.

Яўрэскія могілкі Друя

Гісторыя Друі анулам цесна звязана з яўрэйскай культурай. Яшчэ ў даўнія часы, Сапегі (былыя ўладары Друі, пры якіх тут нават замак быў) запрасілі сюды гандляроў і рамеснікаў, таму яўрэйская абшчына пашыралася і складала вялікую частку ад насельніцтва мястэчка.

Цікавосткі ў Друі

Галоўная асаблівасць друйскага некропаля, – гэта мацэвы (вертыкальныя каменныя надмагілля). Большасць з іх высечаны са звычайных валуноў, якія ледавік калісьці занёс на землі Браслаўшчыны.

Друя могілкі

На некаторых мацэвах у Друі цудам захаваліся адбіткі фарбы. Як разумееце, для сённяшніх яўрэйскіх могілак Беларусі гэта рэдкасць.

Цікавосткі ў Друі габрэйскія могілкі

Могілкі Друя фота

Лакацыя вельмі фотагенічная, але лепш за ўсё прыязджаць сюды альбо раніцай, альбо перад захадам сонца. Схіл пагорка даволі стромкі, таму паклапаціцеся пра зручны абутак, ну і беражыцеся кляшчоў.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Ніжэй кропка з адзнакай могілак на мапе:

Па шляху можна заехаць у вёску з дзіўнай назвай Яя і паглядзець возера Божае Вока.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here