На тэрыторыі сучаснай Беларусі можна паглядзець сотні розных шляхетных маёнткаў. Частка з іх у вельмі добрым стане, некаторыя аднаўляюцца, але на жаль, багата з гэтых сядзібных комплексаў будуць часткова занядбаныя, або нават поўнасцю страчаныя. Часта ад былых шляхецкіх будынкаў захоўваецца ўсяго толькі некалькі гаспадарчых пабудоў, так здарылася і з былой сядзібай Дамейкаў у мястэчку Сітцы.

Сітцы брама Дамейкаў
Брама, Сітцы – 2026 год
Cітцы руіны брама
2020 год

Ад некалі вялікай сядзібы, якую ў некаторых крыніцах згадваюць як палац, захавалася толькі 4 калоны і цокальны паверх.

Сядзіба Дамейкі Сітцы
Рэшткі палаца Бжастоўскіх

Нягледзячы на ​​гэты факт, Сітцы ўсё адно вельмі цікава будзе наведаць, бо ў вёсцы нядрэнна захаваўся пейзажны парк і вялізарная ўязная брама.

Сядзіба Дамейкаў Сітцы, руіны брамы

На мяжы 17 стагоддзя ў Сітцах ужо існавала добра ўладкаваная сядзіба, якая была пабудаваная прадстаўнікамі Бжастоўскіх (дарэчы, яны ж маюць дачыненне да будаўніцтва касцёла ў Мосары). Бліжэй да другой паловы 18 стагоддзя, Сітцы прададзены, ці па іншых звестак перайшлі як пасаг, роду Дамейка, з іхнем прозвішчам і будзе звязаны далейшы лёс маёнтка.

Сітцы сядзіба Дамэйкаў

Хутчэй за ўсё, першым уладаром гэтага маёнтка з Дамейкаў стаў Стэфан Аляксандр і ягоная жонка Зоф’я Брахоцкая. Што дзіўна, пра былую рэзідэнцыю Дамэйкаў і Бжастоўскіх бадай што не захавалася аніякіх звестак. Ад старога палаца, які верагодна, быў знішчаны пажарам яшчэ да 1939 года, можна сёння “любавацца” толькі чатырма масіўнымі калонамі двухпавярховага порціка.

Сітцы сядзіба Бжастоўскіх

Той палац, ну ці сядзіба, адносіўся да эпохі класіцызму з адпаведнай архітэктурай. Аднак была ў Сітцах і аднапавярховая драўляная сядзіба, якую збудавалі дзесьці паміж 1830 і 1840 гадамі. Захаваўся нават стары здымак таго будынка.

Так выглядала сядзіба Дамейкі ў Сітцах.
Так выглядала сядзіба Дамейкаў перад пачаткам вайны ў 1935 годзе (+-) верагодны аўтар – Witold Marton-Domeyko.

Гэтую сядзібу ўпрыгожваў порцік, які складаўся з шасці калон. Побач месцілася даволі незвычайная васьмігранная прыбудова, амаль цалкам са шкла, – гэта аранжарэя з зімовым садам (на фота яе крыху бачна). У сядзібе ў Сітцах быў амаль тузін пакояў, несумненна, абстаўленых да 1914 года антыкварнай мэбляй і шматлікімі сямейнымі рэліквіямі. На жаль, ніякай інфармацыі пра іх не захавалася, бо ўсе яны былі страчаны падчас Першай сусветнай вайны. Сёння галоўная цікавостка ў вёсцы Сітцы – гэта манументальная трох’ярусная брама. Менавіта яна лепей за ўсё захавалася.

Сітцы брама і сядзіба Дамейкаў

Першы ярус брамы – гэта дзве аркі і вялікая аркада. У яе цэнтральнай частцы, – аркада з пілястрамі па вуглах, якая прызначалася для конных экіпажаў.

Сядзіба Сітцы

Паабапал брамы месцяцца значна меншыя і вузейшыя праёмы, арганічна звязаныя з ёй, якія служылі пешаходнымі праходамі.

Як выглядала брама ў Сітцах?
здымак 1909 года

Другі ярус – невялічкае прастакутнае памяшканне.

Закінутая сядзіба Сітцы

Па чутках, тут быў гадзіннік з курантамі, якія паведамлялі час мясцовым жыхарам (як яны выглядалі паглядзіце на старых фота). Пад гадзіннікам быў надпіс: “Калі гадзіннік праб’е, кажыце – “Вітаю, Марыя! Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу”. Трэці ярус – вежа са званіцай, увянчанай купалам.

Сітцы старадаўняя брама
хутчэй за ўсё аўтар фота – Witold Marton-Domeyko 1935 год

Яшчэ зусім нядаўна можна было падняцца па ўсходах на верх вежы, але верагодна ў мэтах бяспекі праход перакрылі кратамі.

Брама ў Сітцах

Закінутая брама ў вёсцы Сітцы

Па архітэктуры брама ў Сітцах адносіцца да стылю барока, узведзена ў пачатку 18 стагоддзя, цалкам імаверна, што яшчэ пры Бжастоўскіх.

Аркада ўязной брамы

Сядзіба ў Сітцах.

Апошняй уладальніцай маёнтка ў Сітцах была сястра Вацлава Дамейкі, Леанія Станіславава Паплаўская з Сурвілішак. У 1939 годзе, прадстаўнікі гэтага роду былі раскулачаны і вымушана пакінулі краіну. Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў Дамейкаў – Ігнат Іпалітавіч (геолаг-географ, рэктар Чылійскага ўніверсітэта).

Сітцы, Беларусь

Гаспадарчая пабудова Кашары ў Сітцах

На тэрыторыі былой сядзібы Дамейкаў сустракаюцца некалькі цікавых закінутых пабудоў. Тыя, што выкананы з бутавага каменя – адносяцца да 19 стагоддзя, тут выключэнне будынкі, якія відавочна былі пабудаваны ўжо за савецкім часам з цэглы.

Закінутая пабудова вёска Сітцы

Закінуты дом Сітцы

У 100 метрах ад брамы, калі рухацца ўздоўж дарогі, можна ўбачыць яшчэ адну частку былой сядзібы, – руіны будынка, які мясцовыя часам называлі “кашары”.

Сітцы кашары

Хутчэй за ўсё, будынак служыў для прыдворнага апалчэння, своеасаблівай вартоўняй.

Сядзіба Дамейкаў, Кашары

Вёска Сітцы

Яшчэ адна цікавостка ў Сітцах – гэта гіганцкі дуб (так званы “Патрыярх”), якому калі верыць некаторым крыніцам – так яму ўжо больш за 500 гадоў. Складана нават уявіць дрэвы такога ўзросту на тэрыторыі Беларусі (*мяркуецца, што самае старое дрэва – цар-дуб “Пажэжынскі” у Раматава, Брэсцкая вобласць). Мясцовыя кажуць, што раней была інфармацыйная таблічка, але ў мой прыезд (кастрычнік 2020 года), яе ўжо не было.

Дуб Патрыярх у Сітцах

500 гадовы дуб у Сітцах

Знайсці былы маёнтак Дамейкаў будзе нескладана: з’язджайце з трасы Р86 на мясцовую дарогу H2611, брама адразу па правым баку. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін варта наведаць касцёл у Параф’янава. Крыху далей – Порплішча, дзе ёсць старадаўняя драўляная царква і каталіцкі храм.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here