Цяпер, калі заплануеце наведаць замак Гедыміна, экскурсійную праграму можна крыху пашырыць – у Лідзе адкрываецца новы музей.

«29 сакавіка Лідскае піва святкуе 146-ты Дзень нараджэння і ў гонар гэтай падзеі адчыняе Музей лідскага бровара. Працы над музеям карпатліва вяліся некалькі гадоў. Пачынаючы з 2018-2019 гадоў праходзілі рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні фасадаў гістарычнага будынка варэння. У 2020-2021 гадах ішлі ўнутраныя рамонтныя работы ў памяшканнях музея. Фінальным этапам стала стварэнне музейнай экспазіцыі з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных тэхналогій, што, на мой погляд, дало магчымасць гарманічна спалучыць гісторыю і сучаснасць. Прыязджайце, і вы зможаце ўбачыць усё на свае вочы» - запрашае ў музей генеральны дырэктар ААТ "Лідскае піва" Аўдрыус Мікшыс.

Музей Лідскага піва ў Лідзе

Музэй адкрываецца ў Лідзе на тэрыторыі заводу.Лідскае піва”. На чатырох паверхах размясціліся сотні экспанатаў, у тым ліку ўнікальныя аб'екты стогадовай даўніны і сучаснае абсталяванне, якое раскрывае этапы вытворчасці, адукацыйныя відэаінсталяцыі і дэгустацыйная зала. Асобныя аб'екты можна чапаць, рухаць і нават спрабаваць на смак. Першых наведвальнікаў музей прыме ўжо ў красавіку, папярэдні запіс будзе даступны на сайце.

У Лідзе адкрываецца Музей лідскага бровара

На другім паверсе размяшчаюцца некалькі інтэрактыўных зон, дзе можна пазнаць аб водарах і пахах, адмысловых інгрэдыентах, уласцівых таму ці іншаму гатунку піва, пазнаёміцца ​​з табліцай стыляў піва, рознымі формамі піўных куфляў. Таксама, атрымаўшы перамогу ў гульні, вы атрымаеце магчымасць стварыць сваю імянную этыкетку!

У Лідзе адкрываецца Музей лідскага бровара

Трэці паверх прысвечаны непасрэдна гісторыі і развіццю "Лідскага піва", яго дасягненням, пацверджаным узнагародамі і медалямі. Таксама вашай увазе будзе прадстаўлена шырокая лінейка прадуктаў кампаніі, у тым ліку апошнія навінкі.

На чацвёртым паверсе ў дэгустацыйнай зале пад кіраўніцтвам вопытнага гіда вам прадаставіцца магчымасць выпрабаваць піўную разнастайнасць гатункаў «Лідскага», адначасна атрымаўшы дадатковыя веды аб культуры піцця і правілах дэгустацыі хмельнага напою.

Наведаўшы Музей лідскага бровара, вы адкрыеце для сябе шмат новага пра гісторыю, традыцыі, густы і цікавыя асаблівасці піва.

Адрас музея: Ліда, вул. Міцкевіча, 32

Рэжым працы: серада-нядзеля з 10.00 да 18.00

Узроставы цэнз: 18+

Працягласць экскурсіі з дэгустацыяй: 1 гадзіна 45 мін

Кошт: 20 руб, білеты на экскурсію можна будзе купіць онлайн на lidskae.by

Дарэчы не так даўно, каманда Музея лідскага бровара выпусціла аўдыягіды для падарожжаў па Беларусі, сезон паездак ужо ва ўсю пачаўся, так што бярыце на нататку.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары