Добрая навіна для тых, хто падарожнічае па Беларусі. Музей лідскага бровара пры дапамозе "Фэста экскурсаводаў” склаў аўдыёэкскурсіі па больш чым 60 месцах і гарадах нашай краіны. Аўдыягіды сабраны ў маршруты, якія складаюцца ў сярэднім з 12-15 кропак, якія рэкамендуюць аўтары. Старт з Мінску і далей ва ўсе абласныя цэнтры.

Аўдыягіды па Беларусі ад Музея лідскага бровара

Месцы для аўдыёэкскурсій абраныя самыя разнастайныя, пачынальна ад папулярных турыстычных накшталт свету и Дукоры, плаўна падыходзячы да менш вядомых як сядзіба ў вёсцы Чырвоны Бераг.

Фармат запісаў таксама адрозніваецца, напрыклад некаторыя аўдыягіды гучаць дзесьці энцыклапедычна, а іншыя наадварот даволі нефармальна. Дарэчы голасам экскурсій стаў папулярны экскурсавод Мікіта Моніч. Акрамя карыснай інфармацыі аб славутасцях і гісторыях аб месцах, вы пачуеце папулярныя беларускія мелодыі і вершы, за што асобны плюс стваральнікам. Усе гатовыя аўдыёэкскурсіі даступныя для бясплатнай запампоўкі на travel.lidskae.by. Калі пампаваць не гатовыя, то паслухайце анлайн праз Soundcloud. Можна слухаць адразу як плэйліст (маршрут), а можна па асобных гарадах/месцах.

Аўдыягід Мінск-Брэст

На маршруце вас чакаюць гарады-спадарожнікі Мінску – Фаніпаль і Дзяржынск. Па М1: Стоўбцы, Баранавічы і Кобрын. Астатнія прыпынкі крыху далей ад трасы, але сапраўды вартыя ўвагі. (чаго толькі варта сядзіба Рдултоўскіх у Снове. и кляштар у Бярозе).

Самыя цікавыя славутасці Беларусі

Аўдыягід Мінск-Віцебск

На гэтым маршруце шмат цікавых прыпынкаў, на якія падрыхтуйце больш часу. Асаблівую ўвагу раю надаць Смалянам, вёска выдаленая ад трасы, але яе славутасці сапраўды не пакінуць вас абыякавымі.

Смаляны касцёл Панны Марыі

Аўдыягід Мінск-Гродна

Гродзенскі напрамак лічыцца адным з найбагацейшых на славутасці. Першая частка аўдыё-маршруту складаецца з гістарычных кропак мінскай вобласці: Заслаўе, Краснае, Ракаў і іншыя. Другое з самых яркіх месцаў гродзенскай вобласці: Ліда, Шчучын, Масты і далей да Гродна.

Касцёлы Беларусі Заслаўе

Аўдыягід Мінск-Гомель

Нягледзячы на ​​тое, што гэты аўдыёэкскурсія  змяшчае найменшую колькасць трэкаў, вас чакае вялікі аб'ём цікавай інфармацыі, асаблівы пункты – Бобруйск и Гомель.

Сабор святога Мікалая ў Бабруйску

Аўдыягід Мінск-Магілёў

Цікава даведацца дзе знаходзіцца маленькі касцёл-замак і самы вялікі закінуты храм Беларусі? Адказ даведаецеся ў плэйлісце па маршруце з Мінска ў Магілёў.

Памятайце, што не абавязкова заязджаць па шляху ва ўсе кропкі. Каманда Музея лідскага бровара паставіў перад сабой мэту зацікавіць слухача і матываваць адправіцца ў падарожжа па Беларусі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя