Старадаўняе мястэчка Лебедзева вядома ў гісторыі яшчэ з 1387 года. У другой палове 15 стагоддзі, калі гэтыя землі належалі князям Гальшанскім, пабудаваны па ўсёй верагоднасьці першы драўляны касцёл. Пры Радзівілах (канец 17 стагоддзя), на тым жа месцы адбудаваны кальвінскі збор, які ў перыяд актыўнай контррэфармацыі стаў парафіяльным касцёлам. Напачатку 19 стагоддзі каменны храм быў разбураны, але нажаль невядома з-за якіх падзей. У 1847 годзе ўзводзяць драўляны касцёл Дзевы Маріі, старыя здымкі якога дайшлі да нашых дзён. Прыёмнікам усіх гэтых храмаў стаў касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, на фота ніжэй.

Касцёл у Лебедзеве

Гэты храм пабудавалі ў 2010 годзе, але месца для будаўніцтва абралі не зусім аўтэнтычнае, стары касцёл стаяў за будынкам аптэкі.

Страчаная спадчына - касцёл у аграгарадку Лебедзева

Гэты ж ракурс, але 100 гадоў таму. Злева віднеецца драўляная вежа-званіца, па цэнтры - агароджа і сам касцёл.

Старое фота аграгарадок Лебедзева

Адзіным напамінам і пацверджаннем таго, што месца "правільнае" служыць старадаўняе надмагілле, якое як раз размяшчалася за будынкам храма.

Дзе быў касцёл у Лебедзеве.

Месца, дзе быў касцёл у вёсцы Лебедзева.
Прыкладна на гэтым месцы стаяў касцёл Панны Марыі 1847 года.

Магільная пліта належыць Цыпрыяну Цывінскаму, аднаму з апошніх уладальнікаў маёнтка ў Лебедзева. Раней па суседстве тут было і яшчэ адно надмагілле - трынітарскаму манаху Сянкевічу.

Лебедзева старажытная магіла

Лебедзева

Драўляны храм згарэў у 1938 годзе, у той перыяд яго аднаўленнем займацца было немагчыма. Функцыі каталіцкай парафіі нейкі час выконвала неагатычная капліца на Лебедзеўскіх могілках.

Касцёл Сэрца Езуса ў Лебедзеве.

У цэнтры аграгарадка ўсталяваны валун з напамінам мясцовым жыхарам і прыезджым, што Лебедзева заснавана больш за 600 гадоў таму. За будынкам адміністрацыі можна таксама паглядзець на Траецкую царкву 1869 году.

Лебедзева Беларусь

Ніжэй кропка з месцам, дзе стаяў драўляны касцёл:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую заехаць у Беніцу, дзе знаходзіцца масіўны касцёл Святой Тройцы.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары