Вёска Шаметава размешчана недалёка ад возера Свір і касцёла Засвір. Калісьці тут была сядзіба Скірмунтаў “Шэметаўшчына”, Ад якой захаваліся толькі гаспадарчыя пабудовы і руіны. Але акрамя гэтага ў Шэметава ёсць цікавы касцёл у архітэктурным стылі класіцызм.

Касцёл у Шаметава

Шамятоўскі касцёл

У Шэметаўскага касцёла даволі складаная гісторыя. Першапачаткова, яшчэ ў 1816 годзе, тут была пабудавана мураваная капліца (склеп) роду Сулістроўскіх. Пасля, у 1902 годзе, Баляслаў Скірмунт перабудуе і павялічыць капліцу ў касцёл Божай Маці, які можна ўбачыць і сёння.

Касцёл Шаметава

Шамятоўскі касцёл

У 1904 годзе новы храм асвяцілі, таксама скончылі будаўніцтва плябаніі (цагляны дом побач з касцёлам).

Касцёл Шаметава

Варта ўвагі і масіўная драўляная званіца справа ад уваходу ў касцёл. Дакладная дата пабудовы невядомая, але верагодна адносіцца да канца 19 стагоддзя. 

Званіца Шаметава

Касцёл Маці Божай у Шэметава.

Лёс быў добразычлівы да касцёлу ў Шаметава – пасля вайны ён не быў зачынены. Ёсць нават цікавая гісторыя, якая тлумачыць гэтую нетыповую сітуацыю. Па расказах ад старажылаў, яшчэ ў ваенны час, мясцовыя жыхары выратавалі савецкага лётчыка, які і заступіўся за касцёл. Ці так гэта? Складана сказаць.

Больш славутасцяў Беларусі на мапе, а таксама экскурсіі па краіне.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары