У вёсцы Раготна каталіцкі прыход існаваў яшчэ з пачатку 15 стагоддзя, тады ж і пабудаваны першы касцёл. Той храм быў драўляны і прастаяў да 1656 года, пакуль яго не спалілі падчас вайны. На месцы папярэдніка ўзвялі новы касцёл, які напаткаў аналагічны лёс, але ўжо ў вайне 1700 года. Так гісторыя падводзіць нас да этапу, калі ў Раготна з'явіўся сучасны каменны касцёл святых Анёлаў-Ахоўнікаў.

Храм у вёсцы Раготна

Прыгожыя касцёлы Беларусі Раготна.

Раготнскі касцёл вылучаецца вельмі незвычайным фасадам, больш уласцівым для тэатраў ці палацаў. Масіўны порцік на 6 калонах, завяршаецца фронтам з дзвюма вежамі-званіцамі. Архітэктуру храма можна аднесці да стылю позняга класіцызму.

Касцёл у архітэктуры класіцызм у Беларусі

Асноўны аб'ём пабудовы прамавугольны, завяршаецца невялікай сакрыстыяй. Унутры храм падзелены на тры нефы.

Вёска Раготная Дзятлаўскі раён

Пасля паражэння паўстання 1863 года касцёл пераасвяцілі ў праваслаўную царкву Раства Багародзіцы. Пасля далучэння Раготны ў 1921 годзе да Польшчы, будынак вернуты католікам.

Вёска Раготна

Скульптура ў вёсцы Раготна

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны касцёл зноў зачыняюць, а ў сценах храма па загаду савецкай улады размесцяць збожжасховішча. Вернікам пабудову вернуць толькі ў 1989 годзе.

Касцёл святых анёлаў захавальнікаў у вёсцы Раготна.

Касцёл у вёсцы Раготна.

Перад уваходам на касцёльную тэрыторыю стаіць аднаарачная брама-званіца да якой прымыкае агароджа з бутавага каменя. Хутчэй за ўсё брама будавалася адначасова з касцёлам, у сярэдзіне 19 стагоддзі. А вось агароджа магчыма з'явілася пазней, калі верыць закладному каменю, то ў 1916 году.

Брама званіца ў вёсцы Раготна

Старадаўняя сцяна ў вёсцы Раготна

Касцёл размешчаны ў самым цэнтры аграгарадка, да яго вядзе вуліца Кастрычніцкая.

Па шляху ў Раготна можна паглядзець прыгожы неабарочны касцёл у вёсцы Дварэц. Таксама па магчымасці варта заехаць у Дзятлава, там вас чакае яшчэ адзін каталіцкі храм и сядзіба-палац Радзівілаў.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары