У Астравецкім раёне ёсць цікавы аграгарадок Міхалішкі, дзе ўсе жадаючыя могуць паглядзець унікальны касцёл з багатым інтэр'ерам і шыкоўнымі барэльефамі. Першыя згадкі пра мястэчка адносяцца яшчэ да першай паловы 16 стагоддзя, а ўжо калі землямі валодаў Ян Бжастоўскі (пачатак 17 стагоддзя) у Міхалішках быў заснаваны кляштар аўгусцінаў.

Касцёл святога Міхала Арханёла Міхалішкі

Будынак касцёла Святога Міхала Арханёла датуецца 1653 годам (у некаторых крыніцах сустракаецца дата 1684). Лічыцца што ініцыятарам будаўніцтва быў сын Яна Бжастоўскага - Цыпрыян Павел.

Касцёл Святога Міхала Арханёла

Для праектавання касцёла запрасілі бельгійскага архітэктара - Крыштафа Пенса. Па выніку яго працы атрымаўся ўнікальны ўзор так званага сармацкага барока.

Славутасці Беларусі - касцёл у Міхалішках.

Аскетычны храм з масіўнымі двух'яруснымі вежамі і амаль без дэкаратыўных вонкавых элементаў хавае ад усіх дзіўны інтэр'ер.

Славутасці Беларусі - касцёл у Міхалішках.

Кампактны аднанефны касцёл вылучаецца багаццем барэльефаў і ляпніны. Амаль усе сцены храма ўпрыгожаны матывамі на рэлігійныя тэмы, скульптурамі святых, арнаментамі з раслін і нават цмокаў.

Міхалішкі

Інтэр'ер касцёла ў Міхалішках

Абавязкова звернеце ўвагу на залаты амбон з арлом (герб роду Бжастоўскіх).

Барэльефы касцёла ў Міхалішках.

Канешне асоба вылучаецца галоўны алтар.

Алтар у Міхалішках

Міхалішкі, Беларусь

У вежах касцёла знаходзяцца капліцы, у правай з пахаваннем Котвічаў, а ў левай - Бжастоўскіх.

Міхалішкі

Кляштар у Міхалішках з'явіўся ў далёкім 1622 годзе, цікава што манахі-аўгусціны былі даволі рэдкія госці на землях Беларусі, Папа Пій V у свой час прылічыў аўгусцінаў да чатырох ордэнаў жабракоў.

Касцёл у Міхалішкі

З 1832 года кляштар аўгусцінаў быў закрыты, а касцёл стаў звычайным парафіяльным. Большасць манастырскіх пабудоў з часам разабраны.

Статуя манаха касцёл у вёсцы Міхалішкі

Па сваёй архітэктуры касцёл у Міхалішках вельмі нагадвае Засвірскі храм, які з'явіўся пры ордэне кармелітаў. У абодвух храмах асаблівай увагі вартая ўваходная група. Замест звыклых ворных дзвярэй, аскетычны барбакан, які раней выконваў ахоўную функцыю.

Міхалішкі касцёл

Касцёл у вёсцы Міхалішкі

У нішы гэтага барбакана размяшчаецца статуя Ісуса Хрыста.

Статуя Езуса ў Міхалішках

Вакол касцёла агароджа з бутавага каменя з двухарачнай брамай і каванай агароджай.

Касцёл у Міхалішках

Брама касцёла ў вёсцы Міхалішкі

На ўскраіне аграгарадка можна паглядзець каталіцкую капліцу 1857 года. Ніжэй кропка з месцам, дзе знаходзіцца касцёл:

Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую таксама заехаць у Кемелішкі і Быстрыцу.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя