Царква ў вёсцы Чарнаўчыцы Параскевы Пятніцы.

Невялікая вёска Чарнаўчыцы размясцілася ўсяго за 18 кіламетраў ад Брэста. Са славутасцяў тут яскрава вылучаецца адзін з найстарэйшых храмаў Беларусі, помнік каменнага дойлідства. касцёл святой Тройцы. Часта бывае, што каталіцкія рэліквіі суседнічаюць з праваслаўнымі, так сталася і ў гэтай вёсцы. Літаральна ў нейкіх сотні метраў знаходзіцца яшчэ адна славутасць - Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы.

cerkov Parackevi Pitnici

Царква Чарнаўчыцы. пабудавана ў 18 стагоддзі (1733 годзе), перабудавана ў 19-ым стагоддзі. Храм помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока, апсіда царквы складаецца з пяці граняў. Верхні ярус выкананы ў выглядзе вежкі, з невялікім купалам незвычайнага перасеку.

Асобнай увагі заслугоўвае і драўляная званіца, якая выконвае функцыю ўязной брамы. Верагодна пабудавана значна пазней за царкву. У некаторых крыніцах ёсць адзнака 19 стагоддзе, якраз у той час царква Параскевы Пятніцы перабудоўвалася.

cerkov Parackevi Pitnici chernavchici photo

Зусім побач з мястэчкам Чарнаўчыцы ёсць вёска. Вістычы. У ёй размясцілася царква Крыжаўзвіжанская, першыя згадкі пра якую адносяцца да 17 стагоддзя. Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

Царква Чарнаўчыцы. знаходзіцца на вуліцы Школьная, знайсці яе не складзе працы. Дабрацца ў вёску можна на рэйсавым аўтобусе, альбо аўтамабілі.

0 0 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары