Царква ў вёсцы Сталовічы.

Недалёка ад трасы М1 і з'езда на Баранавічы знаходзіцца вёска Сталовічы. Тут можна паглядзець на магчыма адзіны на тэрыторыі сучаснай Беларусі храм рыцараў Мальтыйскага ордэна. Царква святога Аляксандра Неўскага размешчана на цэнтральнай вуліцы вёскі Сталовічы і добра бачная яшчэ на пад'ездзе.

У пачатку 17 стагоддзя, у 1610 годзе, у гэтых краях размясціўся ордэн. Мальтыйскіх рыцараў. У той жа перыяд закладзены першы драўляны касцёл, на месцы якога праз 30 гадоў пачалі будаўніцтва каменнай капліцы.

У 1740-ых гадах кіраванне гэтых месцаў і ордэнам пераходзіць да Дамброўскага, які закладвае новы мураваны касцёл. Праз некалькі гадоў будаўніцтва касцёла завяршылі, касцёл стаў дзейным і адкрытым для прыхаджан у 1746 годзе. У 1817 Мальтыйскі ордэн перастаў афіцыйна існаваць на тэрыторыі Беларусі, землі перададзены. Льву Радзівілу.

У перыяд актыўнай барацьбы з каталіцызмам храм перарабілі ва Успенскую царкву, падзеі адбыліся ў 1863 годзе. Часткова перабудавалі ў 1868 годзе, надбудавалі 5 купалоў, каб перадаць выгляд менавіта праваслаўнай царкве.

царква сталовічы

Сёння царква Святога Аляксандра Неўскага ў вёскі Сталовічы дзейнічае і прымае прыхаджан.

Побач ёсць яшчэ адна цікавая славутасць - касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Больш цікавага пра Беларусь і месцы, а таксама экскурсіі па краіне.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары