Беніца калісьці была буйным шляхецкім мястэчкам, аб былой велічы якога нагадвае масіўны касцёл Святой Тройцы, які магутна ўзвышаецца над вёскай. Сёння, старажытны храм на жаль выглядае занядбаным, але гэты факт не перашкаджае яму заставацца своеасаблівым пунктам прыцягнення для турыстаў і беларускіх вандроўнікаў.

Траецкі касцёл у Беніцы
2025 год
Касцёл Беніца
2019 год

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы – гісторыя і легенда

Будаўніцтва касцёла ў Беніцы звязана з мясцовай легендай. Згодна з якой, у пачатку 18 стагоддзя, Міхаіл Казімір Коцел, уладар гэтага мястэчка, ехаў са сваёй сям’ёй у Ашмяны. У момант, калі ў брычкі засталася толькі маленькая дачка шляхціца, коні сарваліся з месца і панесліся наперад. Бацька ўзмаліўся Божай Маці і адбыўся цуд – коні спыніліся, а дачцэ больш нічога не пагражала. Удзячны шляхціц паабяцаў пабудаваць на гэтым месцы касцёл. І праз год, у 1701 годзе, запрошаны з Італіі архітэктар пачаў працаваць над будаўніцтвам касцёла Святой Тройцы.

Занядбаны касцёл Святой Тройцы ў Беніцы

Касцёл Беніца фота

Работы па ўзвядзенні гэтага храма скончыліся прыкладна ў 1704 годзе. У тым жа годзе, касцёл быў перададзены манахам-бернардзінцам. Манахі збудавалі побач з храмам кляштар, пры якім дзейнічала школа, а неўзабаве, бернардзінцы абнеслі касцёл агароджай з брамай. Так атрымаўся даволі добры комплекс.

Беніца - кляштар манахаў-бернардзінцаў

Траецкі касцёл, Беніца, Беларусь
Як выглядае касцёл унутры сёння

Кляштар бернардзінцаў дзейнічаў у Беніцы з пераменным поспехам да 1851 года, пасля чаго быў канчаткова скасаваны. 1863 год стаў апошнім годам для жылога корпуса кляштара – ён быў часткова разбураны. Касцёл у 1866 годзе перададзены ва ўлонне праваслаўнай царквы, нягледзячы на ​​ўсе спробы Швыкоўскіх (тагачасных уладальнікаў Беніцы) захаваць каталіцкую парафію.

Беніца
2025 і 1930 на адным фота

Па сваёй архітэктуры касцёл яркі прыклад архітэктуры барока, галоўны фасад вылучаецца фігурным фронтам з круглым акном, а па баках высокія трохузроўневыя вежы-званіцы.

Касцёл Святой Тройцы ў Беніцы

Архітэктура барока ў Беларусі

Над асноўным аб’ёмам храма, у самай сярэдзіне, узвышаецца велічны купал.

Касцёлы Беларусі - Беніца

Касцёл Беніца

У скляпеннях касцёла знаходзілася крыпта Коцелаў і Швыкоўскіх (іхні маёнтак таксама быў у Беніцы). Яшчэ ў познія 40-ыя магілы апаганілі, а рэшткі пахаваных выкінулі пад сцены храма.

Касцёл у Беніцы

Беніца - касцёл

Сёння ўваходы ў склеп зачыненыя, але крыпту гэта відавочна не ратуе ад непажаданых наведвальнікаў.

Занядбаныя храмы Беларусі

Занядбаныя касцёлы Беларусі

Каталікам, будынак храма ў Беніцы вярнулі ў 1919 годзе. Аднак дзверы касцёла былі адчыненыя зусім нядоўга, бо ў 1948 годзе яго зачынілі ўжо канчаткова. Пасля чаго, доўгія гады, старажытную пабудову выкарыстоўвалі як звычайны склад.

Храм Беніца

Зразумела, што падчас такога нямэтавага выкарыстання, велічны помнік архітэктуры пачаў паступова разбурацца.  Напачатку 90-ых, гэтую ўнікальную цікавостку Беларусі ўнеслі ў спіс запланаваных да рэстаўрацыі, але будаўнічыя працы пакуль так і не распачалі.

Пад'ём на касцёл у Беніцы

Беніца вежа

Гледзячы на ​​Троіцкі касцёл у Беніцы, ужо складана адшукаць пілястры на фасадзе, стылізаваныя пад вінаградныя гронкі, якія калісьці ўпрыгожвалі храм, але пры гэтым нельга і сказаць што храм захаваўся таксама дрэнна як да прыкладу ягоныя браты ў Княжыцах або Селішчы.

Закінуты Траецкі касцёл у вёсцы Беніца

Занядбаны касцёл Святой Тройцы знаходзіцца прыкладна за 20 кіламетраў ад Маладзечна, ахоўвае яго ад вандалаў толькі таблічка “Гісторыка-культурныя каштоўнасць” таму спяшаецеся ўбачыць, ніжэй адзнака з размяшчэннем аб’екта на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю таксама заехаць у Лебедзева, дзе захавалася шыкоўныя неагатычная капліца.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here