Велічны, але на жаль, занядбаны кляштар бернардзінцаў і касцёл Святой Веранікі знаходзяцца ў вёсцы Селішча, што ў Віцебскай вобласці. Манахі-бернардынцы размясціліся ў гэтым краі яшчэ ў канцы 17 стагоддзя, а вось будаўніцтва каменнага храма распачалі пазней, – у 1726 годзе, пры фінансавай падтрымцы ротмістра Яна Рагозы. Аднак скончыць кляштар хутка не атрымалася, у выніку будаўніцтва касцёла расцягнулася на доўгія гады і з пераменным поспехам працягвалася ажно да пачатку 19 стагоддзя.

Кляштар бернардзінцаў Селішча
2025
Селішча кляштар бернардзінцаў і касцёл Святой Веранікі
2018
Руіны ў вёсцы Селішча
Так комплекс выглядаў у 1913 годзе

Праблемы былі не толькі з будаўніцтвам, можна нават казаць што лёс быў дакладна не на баку бернардынцаў, бо пасля паразы паўстання 1830 года, кляштар скасаваны, а будынак касцёл забралі ў праваслаўную царкву.

Касцёл Селішча

Касцёл Селішча

Пасля 1832 года, былы касцёл быў ужо часткова перабудаваны па канонах праваслаўя, але агулам, першапачатковая архітэктура захавалася нязменнай.

Так, складана спрачацца што архітэктура касцёла за сваю гісторыю зусім не мянялася, але агульнае аблічча, якое запланавалі манахі- бернардынцаы прасочваецца і сёння. Храм у Селішчы адносіцца да архітэктуры позняга барока, сам касцёл – трохнефавая базіліка з 2 вялікімі трох’яруснымі вежамі, меж якімі шчыт з трохвугольным франтонам.

Касцёл Селішча

Касцёлы Беларусі - Селішча

За часам Другой сусветнай вайны касцёл у Селішчы моцна пацярпеў. Была часткова разбурана адна з ягоных вежаў, згарэў стары корпус кляштара, страчана ўнутранае ўбранне і багатыя інтэр’еры.

Селішча, Ушацкі раён

Спячая спадчына Беларусі

Пасля заканчэння вайны храм ужо не аднаўляўся і пакрысе працягнуў разбурацца.

Развалінамі касцёла ў Селішчы сёння амаль поўнасцю авалодала прырода. Так бярозкі на даху ўжо вымахалі да 2,5-3 метраў, а агульны стан будынку выклікае вялікія пытанні пра будучыню гэтай цікавосткі Беларусі. Нягледзячы на сумны стан, аб’ект прыцягвае да сваіх сцен шмат турыстаў і вандроўнікаў, ёсць частковыя спробы кансервацыі.

Разваліны касцёла ў Селішчы

Селішча, Беларусь

І калі касцёл выглядае разбураным, то ад жылога корпуса кляштара бернардзінцаў амаль нічога не засталося, лічыце што толькі падмуркі.

Зазірнуць унутр касцёла таксама будзе зусім нескладана, але будзьце вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Унутры захаваліся дэкаратыўныя элементы, скляпенні і аркі, якія выклікаюць шчырае захапленне. Тое, што хвалюе – смецце, якое верагодна пакідаюць пасля сябе мясцовыя аматары алкагольных напояў.

Касцёл Селішча

Ніжэй кропка з адзнакай гэта цікавосткі на мапе. Бліжэйшая траса гэта Лепель – Полацк, ад яе да руін прыкладна 20 хвілін на машыне. Зварочваем на Ушачы і крочым прама, разваліны кляштара добра відаць здалёк.

Падобныя руіны ёсць і ў іншых кутках Беларусі, напрыклад: Княжыцы, Беніца і Смаляны. Калі паедзеце глядзець храм у вёсцы Селішча, то дадайце ў маршрут і руіны царквы ў Мосары.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here