У невялікай вёскі Славацічы (па-руску: Словатичи) можна паглядзець досыць старую царкву Святога Георгія. Мяркуецца, што гэты храм збудавалі яшчэ ў 1788 годзе, на грошы мясцовага шляхціца Грабоўскага. Магчыма, што першапачаткова гэтая царква была ўніяцкая, а ў сярэдзіне 19 стагоддзя пераведзена ў праваслаўя. У архітэктурным плане будынак мае рысы стылю барока.

Мураваная царква ў вёсцы Славацічы

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава паглядзець сядзібу ў Аляксандраўшчыне і рэшткі царквы ў Івашкавічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here