Пружаны вядомыя ажно з канца 15 стагоддзя, праўда першапачаткова пад іншай назвай – Дабучын. Сам горад часам губляецца на фоне суседніх Ружан і Косава з іх палацамі, але ж турыстычны патэнцыял тутака таксама багаты. Сярод самай рознай гарадской забудовы вас чакае сапраўдны архітэктурны цуд – сядзіба (ці як часам кажуць “Палацык”) Швыкоўскіх.

Сядзіба Швыкоўскіх у Пружанах

Тут адразу варта адзначыць, што гэта не проста радавы шляхецкі маёнтак, якіх было сотні, а адзіны з нешматлікіх у Беларусі, што цалкам захаваўся ў нетыповым стылі італьянскага вясковага рэнесансу (неарэнесанс). Падобная архітэктура “руйнуе” усе звыклыя шаблоны айчыннага дойлідства.

Сядзіба Швыкоўскіх Пружаны

Сваім дзіўным выглядам палацык абавязаны маршалку Валенцію Швыкоўскаму. Так яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя (прыкладна ў 1843–1850 гадах) ён задумаў маштабную перабудову старога маёнтка. Для гэтага граф запрасіў “суперзорку” тагачаснай архітэктуры – італьянскага дойліда Францішка Марыя Лянцы (па іншых даследаваннях, да праекта меў непасрэднае дачыненне выдатны архітэктар Генрых Марконі).

Пружаны Напалеон Орда
Палац у Пружанах на малюнку Напалеона Орды, сярэдзіна 19 ст.

Пружаны цікавосткі

Дарэчы, Валенцій быў чалавекам высокай культуры і з энтузіязмам развіваў бацькоўскі край. Пры ім у Пружанах з’явілася грамадская бібліятэка, пошта, адкрылася школа для сялянскіх дзяцей. Аднак пасля паразы паўстання 1863 года сядзіба была канфіскавана. Швыкоўскаму нічога не заставалася як іміграваць. Сядзібны дом пачалі выкарыстоўваць як павятовую адміністрацыю. Пазней палацык выкарыстоўваўся як рэзідэнцыя графіні Кляйнміхель, а за савецкім часам тут па чарзе мясціліся дзіцячы садок, навучальная ўстанова і нават стаматалогія.

Пружаны сядзіба

Сядзіба ў Пружанах мае асемітрычную форму, са складанай кампазіцыяй. Добра бачны перапад паверхаў ад 1 да 3, дзе дамінанта – высокая вежа з верандай.

Пружаны

Таксама вылучаюцца вокны, выкананыя ў розных стылях. Можна ўбачыць невялікія арачныя і масіўныя прамавугольныя, на другім паверсе сустракаюцца квадратныя.

Пружаны цікавосткі

Будынак літаральна расчынены ў бок прыгожага парка праз шырокія веранды і адкрытыя тэрасы.

Пружаны архітэктура

Пружаны сядзіба

Апроч сядзібнага дома захаваўся і невялічкі флігель, які размешчаецца злева, крыху ў глыбіні парка.

Флігель Пружаны

Пружаны цікавосткі

Цудам захаваўшыся праз усе войны і складанасці гісторыі, у 1990-ых гадах будынак быў рэстаўрыраваны, і сёння ў ім працуе музей-сядзіба “Пружанскі палацык”.

Пружанскі палацык

Гэтую цікавостку будзе лёгка адшукаць, знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада Пружаны, на вуліцы Савецкая 50, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Акрамя сядзібы ў Пружанах цікава паглядзець будынак першай драўлянай аптэкі. Таксама захаваліся гандлёвыя рады 19 стагоддзя, сабор Аляксандра Неўскага і касцёл.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here