За незвычайнай архітэктурай і багатай гісторыяй можна адправіцца ў вёску Ястрамбель, дзе захавалася сядзіба роду Катлубаяў. Былы фамільны маёнтак навявае думкі пра тое, што магчыма раней тут жылі сапраўдныя дзівакі, бо падобная сядзібы на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца дакладна не часта. Сёння былы палац – гэта даволі папулярны ў вандроўнікаў турыстычны аб’ект, якія часта наведваюць гэтыя мясціны. Па словах ахоўніка, у выходныя машыны прыязджаюць літаральна адна за адной.


Гісторыя маёнтка ў Ястрамбелі
Гэтыя землі маюць досыць сур’ёзную гісторыю, а першыя пісьмовыя згадкі, тады яшчэ фальварка “Ястрабел”, адносяцца да самага пачатку 16 стагоддзя. З 1663 года і да сярэдзіны 19 стагоддзя маёнткам валодалі Рдултоўскія з Чэрніхава (там у іх таксама была сядзіба).

Увесну 1851 года Ястрамбель прададзены Міхаілу Катлубаю, з прозвішчам якога і будзе звязана гэтая дзіўная сядзіба.


Частковая заслуга па будаўніцтве гэтага сядзібнага дома належыць аднаму з сыноў Міхаіла, – Эдварду Катлубаю, маладому і таленавітаму інжынеру, які атрымаў найлепшую на той момант тэхнічную адукацыю.

Менавіта ідэі Эдварда ўзяты за аснову праекта будаўніцтва фамільнага дома і ў тонкасці планіроўкі паркавага ўчастка вакол будынка. Аднак, наколькі дазваляе гісторыя, тая сядзіба якую можна ўбачыць сёння, будавалася ўжо ягоным сынам Генрыхам і датуецца 1897 годам.


Архітэктура сядзібы ў Ястрамбелі як быццам аб’явіла вайну правілам сіметрыі – усё вельмі незвычайна і загадкава. У выніку дакладна атрымаўся арыгінальны і адзін з самых нетыповых маёнткаў таго часу.

Ястрамбельскі палац атрымаў форму асіметрычнай ступеньчатай пабудовы, дзе дамінантай з’яўляецца вялікая чатырох’ярусная вежа.

Аснова кампазіцыі – гэта двухпавярховы будынак сядзібы, да якога далучаецца яшчэ некалькі разнапланавых прастор. Галоўны фасад вылучаны неглыбокім рызалітам на двух вялікіх слупах.


Да параднага ўвахода цягнецца двухбаковы пандус з балюстрадай. З паркавага фасада сядзібу ахінае тэраса. Усе фасады былі першапачаткова апрацаваны рустам і ўпрыгожаны карнізамі. Аконныя праёмы дэкарыраваны пілястрамі, ліштвамі, што яшчэ болей надае палацу Катлубаяў прывабны выгляд.


У доме было 18 пакояў, якія былі багата аздоблены ляпнінай, сцены пакрывалі фрэскі па матывах антычнай гісторыі, а падлогі высланы паркетам. Усе гэтыя элементы паасобку ўяўлялі сабой творы мастацтва, але на жаль, амаль нічога з гэтага ўнутры не захавалася.


Даволі цікава, што сядзібу ў Ястрамбелі часам называюць “неўмацаваны замак”. Наколькі разумею, усё праз тое, што сядзібу Катлубаяў мае такую шыкоўную вежу.

Апошнім уладальнікам сядзібы Ястрамбель быў Зігмунд з роду тых самых Катлубаеў, якога з прыходам савецкай улады арыштавалі і пасадзілі ў турму. Сядзібу нацыяналізавалі, а з часам пачалі выкарыстоўваць як дзіцячую школу-інтэрнат. Прыкладна з 1972 года, пасля таго як пабудавалі новыя цагляныя карпусы, былы палац закінулі.

Пры гэтым, у 90-ыя гады, сядзібны дом часткова абнавілі: замянілі дах і нават пачалі ўсталёўваць вокны.

Да таго ж быў распрацаваны план па поўнай рэканструкцыі, якая, на жаль, не склалася. Сядзіба ўсё гэтаксама стаіць на тэрыторыі школы-інтэрнат (кадэцкага вучылішча), але паглядзець дом можна без асаблівых праблем і абмежаванняў.

З іншых будынкаў роду Катлубаяў таксама трэба адзначыць вінакурню, якая месціцца крыху далей. Таксама часткова захавалася паркавая зона, з некаторымі рэдкімі відамі дрэў і раслін вакол маёнтка.

Кажуць, што калісьці тутака стаяла і неагатычная капліца Катлубаеў, але яна не захавалася. Сядзібны дом размешчаны ў наваколлях горада Баранавічы, з Мінска прасцей за ўсё дабрацца на аўтамабілі, ніжэй адзнака на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі, раю паглядзець Пакроўскую царкву ў Крывошыне і сядзібу ў Савейках.










