Пра вёску Карані, што ў Смаргонскім раёне вядома няшмат. У пісьмовых звестках гэтае мястэчка (тады Карэнні) вядома з 17 стагоддзя, як частка маёнтка ў Смаргоні, якім першапачаткова валодалі Зяновічы, а пасля Радзівілы. З цікавостак тут можна адзначыць невялічкую прыдарожную капліцу.

Карані капліца

Капліца была збудавана дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя з бутавага каменю і цэглы. Падобныя пабудовы можна ўбачыць па ўсёй краіне.

Капліца ў вёсцы Карані
паштоўка 1916-17

Цікавы факт, – выява каплічкі патрапіла на старыя нямецкія паштоўкі часоў Першай сусветнай вайны. Гэта звязана з тым, што праз Карані праходзіла мяжа фронту.

Карані, Смаргонскі раён, старая паштоўка
1915 год, старая паштоўка

Прыдарожная капліца ў вёсцы Карані

19 верасня, 2013 года, частка вёскі Карані была ўключана ў склад горада Смаргонь, хто ведае, можа ў хуткім часе каплічка фармальна пераедзе ў спіс славутасцяў Смаргоні. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гэтым краі будзе цікава заехаць у Жупраны паглядзець на касцёл, таксама раю наведаць сядзібу Францішка Багушэчіва ў Кушлянах.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь