Помнік Максіму Танку ў Мядзелі стаў першым у Беларусі, які ўсталявалі ў гонар гэтага беларускага паэта, перакладчыка і грамадскага дзеяча. Скульптура выканана з бронзы і месціцца ля гарадскога Дома культуры Мядзеля.

Вышыня асноўнага помніка прыкладна – 2,8 метра, а побач з галоўным экспанатам размясціўся “другасны помнік” – валун, на якім бронзавыя старонкі з тэкстам Максіма Танка: “Ёсць адна песня песняў – пра Радзіму”. Над гэтымі словамі ляціць птушка, мне падаецца што – Серабрыстая чайка.

Максім Танк – гэта псеўданім аўтара Яўгена Іванавіча Скурко, які нарадзіўся ў гэтых мясцінах, а калі дакладна – вёска Пількаўшчына. Тамака дарэчы захаваўся дом-хутар, у якім, як мяркуецца, нарадзіўся будучы Народны паэт Беларусі.

Аўтары помніка і агулам усёй кампазіцыі – скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі, а таксама прымаў удзел архітэктар – Армэн Сардараў. Афіцыйнае адкрыццё адбылося ў 2014 годзе.

Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзіцца помнік:
У Мядзелі будзе цікава яшчэ паглядзець месца дзе калісьці стаяў сапраўдны замак, да яго цягнецца эка-сцяжынка. Яшчэ адна вартая цікавостка – кляштар і касцёл Маці Божай Шкаплернай.










