У мястэчку Сэрвач, што ў Вілейскім раёне, сёння можна паглядзець спадчыну і рэшткі маёнтка Козел-Паклеўскіх. На тэрыторыі былой сядзібы часткова захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў, капліца, свіран, а яшчэ мур старога палаца. Апроч таго, можна адшукаць месца дзе раней стаяў драўляны касцёл 1852 года.

Вялікая Сэрвач
Рэшткі палаца Козел-Паклеўскіх
Былая вінакурня ў вёсцы Сэрвач
Былая вінакурня ў вёсцы Сэрвач
Старыя могілкі Сэрвач
Могілкі і капліца

Маёнтак “Сэрвач Вялікі” месціўся на рацэ з аднайменнай назвай і першапачаткова быў часткай уладанняў роду Пацаў. Але ў 1740 годзе, Антоні Міхал Пац, прадаў гэты маёнтак за 84 000 польскіх злотых, каб выплаціць даўгі свайго стрыечнага брата Казіміра. Такім чынам Сэрвач спачатку перайшла да Гецэвічаў, потым да Вазгірдаў, а дзесьці да 1800 года землі апынуліся за Янам Козелам-Паклеўскім. Менавіта з гэтага перыяду гісторыя сядзібы становіцца больш-менш зразумелай.

Сядзіба Козелаў-Паклеўскіх Сэрвач
Дзесьці тут і стаяў палац

Сядзіба, або нават цэлы палац, у Сэрвачы складалася з трох прамых частак: цэнтральнага галоўнага корпуса і двух бакавых крылаў. Асноўны корпус быў сямі пралётны, з шырокім прамавугольным планам, двухпавярховым у цэнтральнай частцы і аднапавярховым у бакавых частках.

Як выглядала сядзіба Козел-Паклеўскіх?
Так выглядаў палац, стары здымак

Будынак быў строга сіметрычны і аддалена нагадваў палац Бельведэр у Варшаве. Дакладна невядома, калі Козел-Паклеўскія збудавалі яго, але імаверна, што гэта адбылося ў першай палове 19 стагоддзя. На жаль, няма аніякіх дакументаў ці нават вусных гісторый, якія маглі бы гэта пацвердзіць ці абвергнуць.

Вёска Сэрвач (Большая Сервеч)

Паркавы фасад палаца быў падобны да параднага, аднак замест порціка тутака была толькі аглядная пляцоўка. Пра інтэр’ер вядома няшмат, мяркуецца, што ўнутры ўсё было аформлена даволі сціпла. Да таго ж, амаль уся аздоба, рэліквіі і ўпрыгожвання, у тым ліку гістарычная мэбля, люстэркі і сямейныя партрэты, былі знішчаны падчас Першай сусветнай вайны і нават пасля 1920 года, калі маёнтак часта падвяргаўся нападам банд, якія перасякалі тагачасную ўсходнюю мяжу. Таму да 1939 года ў Сэрвачы амаль не засталося аніякіх каштоўнасцяў.

Сэрвач сядзіба
Фота да 1939 года, крыніца: Aftanazy Roman, здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ

На скрыжаванні ўязной і галоўнай дарогі стаяў невялічкі драўляны касцёл. Ён быў накрыты гонтам, а будаваўся на грошы бацькі Юзэфа Козел-Паклеўскага. Храм да нашага часу не захаваўся, на тым месцы цяпер стаіць памятны крыж.

Касцёл у Сэрвачы
Старое фота, пачатак 20 ст., здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл у Сэрвачы зачынілі, а ў 50-ыя гады, мінулага стагоддзя, будынак святыні разабралі і перавезлі ў Давыдкі.

На мясцовых могілках, крыху далей ад месца дзе стаяў палац, дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя пабудавалі капліцу-пахавальню для Козел-Паклеўскіх.

Сэрвач капліца Козел-Паклеўскіх

Капліца пахавальня Козелаў-Паклеўскіх Сэрвач

Будынак цагляны, атынкаваны, квадратны ў плане. Капліца ў архітэктурным плане адносіцца да стылю класіцызм.

Цікавосткі і вандроўкі па Беларусі

Гэтая капліца даволі доўга стаяла занядбанай, але ў пачатку 21 стагоддзя была адноўлена. У яе алтары змешчаны абраз “Бічаванне Езуса”.

Вандроўкі па Беларусі

А калі знік палац? Мяркуецца, што сядзіба ў Вялікім Сэрвачы згарэла падчас Другой сусветнай вайны і не аднаўлялася пазней.

Сядзіба Вялікая Сэрвач
Прыкладна 1920 год.
Сэрвач маёнтак
Прыгожы будынак ля былой сядзібы

Калі крыху паблукаць па сённяшняй Сэрвачы можна адшукаць будынак старой вінакурні. Хутчэй за ўсё, яе збудавалі ўжо ў канцы 19, ці нават напачатку 20 стагоддзя.

Сэрвач руіны бровара

Сэрвач занядбаны бровар

Бусел на старым будынку

Ніжэй кропка з месцам дзе стаяла сядзіба:

У гэтым краі таксама раю з’ездзіць паглядзець на касцёл у Крывічах і храм у Альковічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here