У невялікай вёскі Сцеберакі, што ў Вілейскім раёне, захаваўся досыць незвычайны аб’ект для Беларусі – дзіўныя камяні з выбітымі на іх малюнкамі, якія вядомы як “Сцеберацкія валы”.

Помнік прыроды - каменныя валы Сцеберацкія

Помнік прыроды каменныя валы Сцеберацкія

Усяго валуноў 5, месцяцца яны ў лесе, дзе калісьці было ўрочышчы Сівіха (з 2007 года – гэта помнік прыроды).

Цікавосткі Беларусі

На камянях ёсць крыжападобныя знакі і малюнкі рагоў. Што цікава, на некаторых камянях рогі накіраваны дагары, а на іншых – ужо ўніз. Можа гэта нават і нейкім чынам звязана з назвай вёскі Сцеберакі, бо першапачатковае значэнне – “Стабурагс”, што дакладна можна перакласці як “каменны рог”.

Валы Сцеберацкія

І так, у гэтых каменных валоў ёсць незвычайны факт – калі назіральнік становіцца ў першага каменя і бачыць усю кампазіцыю, то ён арыентуецца такім чынам сапраўды на поўнач, на Палярную зорку.

Помнік прыроды каменныя валы Сцеберацкія

Гэтыя валуны адшукалі выпадкова ў 90-ыя гады і яны адразу, так бы мовіць, сталі “зоркамі”, бо цалкам ідэнтычных сцеберацкім валам у Беларусі больш і няма. Так, існуюць у нас і іншыя арыентаваных па баках свету камяні, але як правіла, аніякіх малюнкаў на іх не было.

Помнік прыроды каменныя валы Сцеберацкія

Мяркуецца, што ўсе гэтыя валуны былі прынесены ледавіком прыкладна 200 000 гадоў таму ў часы дняпроўскага зледзянення са Скандынавіі.

Памятник Природы Беларусь

Ніжэй кропка за адзнакай на мапе, дзе знаходзіцца гэты незвычайны прыродны аб’ект:

У гэтым краі будзе таксама цікава паглядзець рэшткі сядзібы Любанскіх і невядомы каменны крыж у Любані.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here