Класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, а большую частку дарослага жыцця правёў у Мінску, але мяркуецца, што менавіта Рагачоў стаў адным з ягоных галоўных творчых прытулкаў. Для Караткевіча Рагачоўшчына была тым жа, чым для Янкі Купалы фальварак Акопы. Сам пісьменнік прызнаваўся: “У старасвецкай хаце, у дзедаўскім родным гняздзе тут добра так, як нідзе…“.

Дом Караткевіча Рагачоў

Дзедава хата – творчая лабараторыя пісьменніка

Гэты драўляны дом у 1914 годзе пабудаваў дзед пісьменніка па маці – Васіль Юльянавіч Грынкевіч. Пазней тутака жыў дзядзька пісьменніка Ігар, якога Караткевіч называў сваім “другім бацькам”.

Дом Уладзіміра Караткевіча Рагачоў

Уладзімір Сямёнавіч прыязджаў сюды амаль штолета, часам на некалькі месяцаў. Тут у яго быў асобны пакой з вокнамі ў яблыневы сад. Адмыслова для працы Караткевіч набыў у Рагачове вялікі пісьмовы стол, за якім начамі пры святле лямпы пісаў свае будучыя шэдэўры.

Рагачоў Уладзімір Караткевіч

Каля дома стаіць памятны валун з мармуровай шыльдай, на якой пазначана, што тут гадамі ствараліся выбітныя творы беларускай літаратуры.

Помнік Караткевіча Рагачоў

Мала хто ведае, але менавіта з рагачоўскай зямлёй звязаны цэлы шэраг культавых кніг Караткевіча. Так ёсць версія, што затея рамана “Каласы пад сярпом тваім” прыйшла пісьменніку менавіта тутака. Таксама варта згадаць, што галоўны герой “Ладдзя Роспачы”, шляхціц Гервасій Выліваха, які абыграў Смерць у шахматы, – жыхар сярэднявечнага Рагачова.

Уладзімір Караткевіч

У Рагачове яшчэ створаны маштабны арт-аб’ект на фасадзе жылога дома – “мурал Караткевіча”. На гэтым мурале партрэт пісьменніка з ягоным пазнавальным позіркам.

Рагачоў Уладзімір Караткевіч мурал

У горадзе працуе музей народнай славы дзе створана адмысловая кампазіцыя, прысвечаная Караткевічу. Там захоўваюцца ўнікальныя фатаграфіі і асабістыя рэчы пісьменніка. Калі час вам будзе дазваляць, можна адправіцца ў вёску Азярышча, – недалёка ад Рагачова, дзе стаіць памятны знак з радкамі з рамана Каласы пад сярпом тваім: “Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі…“. Караткевіч убачыў рэальную дзікую грушу над стромкім берагам Дняпра каля гэтай вёскі. Дрэва з часам змыла паводкай, але сёння на тым высокім беразе ўсталяваны памятны валун з высечанымі радкамі з рамана.

Мурал у Рагачове Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч прыязджаў у Рагачоў не толькі пісаць – ён быў заўзятым рыбаком на Дняпры і Друці, ведаў мясцовых палешукоў, бакеншчыкаў і запісваў ад іх розныя гісторыі і байкі. Ягоны апошні прыезд у любімы горад адбыўся ў чэрвені 1984 года – літаральна за месяц да смерці. Ніжэй кропка з месцам дзе стаіць драўляная хата і помнік:

У Рагачове будзе таксама цікава паглядзець старое гарадзішча і неагатычны касцёл.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here