Беларусь багатая на самыя незвычайныя геаграфічныя назвы (тапонімы), але вёска Яя, што ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, трымае абсалютнае першынство па лаканічнасці. Гэты тапонім, які складаецца ўсяго з дзвюх літар (і пры гэтым – апошняй літары алфавіта!), даўно вабіць турыстаў, блогераў і даследчыкаў. Але ж адкуль узялося гэтае загадкавае і дзіўнаватае “Яя”?

Вёска Яя

Гістарычна-лінгвістычная (балцкае паходжанне)

Браслаўшчына – рэгіён, дзе стагоддзямі шчыльна кантактавалі славянскія і балцкія плямёны. Навукоўцы схіляюцца да думкі, што назва вёскі другасная і паходзіць ад назвы мясцовай рачулкі – Яеўкі. Назва ракі, у сваю чаргу, мае балцкія (яцвяжскія або літоўскія) карані. Падобныя тапонімы і гідронімы звязаны са старажытнымі словамі, якія абазначалі ваду, раку ці балоцістую мясцовасць. З часам складаная балцкая форма трансфармавалася мясцовымі жыхарамі ў кароткае і мілагучнае “Яя”.

Яя, Беларусь

Народная легенда пра Кацярыну II

Мясцовыя жыхары вельмі любяць распавядаць турыстам прыгожую легенду, звязаную з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Быццам бы падчас аднаго з ейных падарожжаў, яна праязджала праз гэтыя маляўнічыя мясціны. Карэта імператрыцы спынілася, і Кацярына вырашыла распытаць тутэйшых пра тое, каму належаць гэтыя багатыя землі, лясы і палі. Сяляне, баючыся страціць сваю маёмасць або жадаючы падкрэсліць сваю годнасць, пачалі дружна адказваць і паказваць на сябе: “Я! Я! Я!”. Здзіўленая такім адказам, імператрыца загадала пазначыць паселішча на мапе як “Яя”. Як разумееце, падстаў верыць такім легендам небагата, але версія існуе.

Могілкі ў вёсцы Яя

Сёння Яя – невялічкая, ціхая вёсачка ў Друеўскім сельсавеце, якая знаходзіцца літаральна за некалькі кіламетраў ад гістарычнай Друі. Галоўная яе “славутасць” – гэта дарожны знак на ўездзе. Аўтатурысты і вандроўнікі часта ладзяць тутака прыпынак, каб зрабіць прышпільнае сэлфі на фоне паказальніка з самай кароткай і самай “эгаістычнай” назвай у Беларусі. На мясцовых могілках у Яі ёсць гістарычны аб’ект – гэта старая могілкавая капліца, якая датуецца 1938 годам.

Капліца ў вёсцы Яя

Ніжэй кропка з адзнакай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі раю таксама наведаць Ідолту, дзе ёсць старая капліца і адноўленая сядзіба, а яшчэ даехаць да мястэчка Асада-Дзедзіна, дзе калісьці месціўся маёнтак Дзедзінка.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here